Праект партала
Навокал
06.02.2019 / 18:19
Папа Францішак прызнаў факт сэксуальнага гвалту над манашкамі ў касцёле2

Папа рымскі Францішак загаварыў пра праблему гвалту ў аўторак падчас сваёй паездкі па краінах Блізкага Усходу. Ён пацвердзіў факт існавання выпадкаў, калі святары гвалцілі манашак, паведамляе BBC. Ён удакладніў, што шэраг святароў адхілілі ад працы.

Як распавёў пантыфік, яго папярэднік Бенедыкт XVI быў вымушаны скасаваць адну манаскую кангрэгацыю менавіта з-за таго, што манашкі там рэгулярна станавіліся ахвярамі гвалту.

Паводле яго слоў, касцёл спрабуе вырашыць гэтую праблему, але выпадкі гвалту ўсё яшчэ працягваюць паўтарацца. Ён таксама прызнаў, што да гвалту мелі дачыненне і некаторыя біскупы.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура