Праект партала
Рост
05.02.2019 / 19:34
Што мы слухалі ў студзені: самыя значныя музычныя рэлізы месяца3

Традыцыйна на пачатку месяца разглядаем музычныя навінкі. Паглядзім, чым ужо паспеў парадаваць меламанаў 2019 год.

Oomph! — Ritual

Піянеры «новай нямецкай хвалі» усё яшчэ ў выдатнай форме і ў студзені выпусцілі свой трынаццаты, «самы агрэсіўны і цяжкі за доўгі час» альбом.

James Blake — Assume Form

Калі вас крыху знесла хваляй нямецкага року, то раім паслухаць навінку Джэймса Блэйка. Музыка, здаецца, нарэшце перамог дэпрэсію і запісаў выкшталцоны альбом, які крытыкі называюць калі не альбомам года, то як мінімум найлепшай плыткай студзеня. 

Papa Roach — Who Do You Trust?

Да выхаду альбома франтмэн гурта Джэкабі Шэдзікс адзначаў, што ён будзе самым экстрэмальным у гісторыі Papa Roach. 

Альбом мусіў стаць спалучэннем настальгічных матываў і музыкі будучыні, а таксама квінтэсенцыяй усяго таго, што гурт перажывае ў дадзены момант.

Two People — First Body

Дэбютны альбом аўстралійскага дуэта Two People, які стварыўся пасля распаду праекта Snakadaktal. 

Тое, што трэба для вечаровага суму.

Arch Enemy — Covered In Blood

Шведскія металісты вырашылі сабраць усе каверы, што выходзілі ў іх за ўсю музычную кар'еру, і аб'яднаць у асобны рэліз.

Атрымалася бадзёра! 

Bring Me The Horizon — amo

За той невялікі час, што прайшоў пасля рэліза, па BMTH паспеў праехацца каток крытыкі, але гэта не перашкодзіла альбому падняцца на першыя радкі брытанскіх чартаў. 

Так, гэта вельмі нетыповая праца для гурта, які ад металкора эвалюцыянаваў да папулярнай сёння электроннага гучання. І фанатам на першым этапе яна не вельмі зайшла, але хто казаў, што будзе проста?

Weezer — Weezer (Teal Album)

Яшчэ адзін альбом кавераў — гэтым разам ад Weezer.

Перапець класічныя трэкі 80-х і 90-х гадоў — гэта, бадай, бяспройгрышны варыянт.

Balthazar — Fever

Першы з 2015 года альбом бельгійскага гурта. За гэты час франтмэн гурта Мартэн Дэволдэр паспеў зганяць у сольнае плаванне, але не забыўся на існаванне Balthazar.

Ціма Беларускіх — Твой первый диск — моя кассета

Канечне ж, мы не маглі не адзначыць дэбютнік новай айчыннай зоркі.

За пяць дзён альбом праслухалі больш за 10 мільёнаў разоў. І як бы вы ні ставіліся да Цімы Беларускіх і ягонай музыкі, цяжка не згаджацца з абсалютным поспехам рэліза.

А што слухалі вы ў студзені? Пішыце ў каментарах!

Піліп Каваленка

Каментары
Мікола / Адказаць 05.02.2019 / 23:13

Люта-бешана дзякую за Arch Enemy !!! Сяцгну сабе ў плэер 8-))

1
Жвір / Адказаць 06.02.2019 / 14:11

А хто гэта на фотцы, з такімі "лакатарамі" ? :)

0
Алесь Ryzhy / Адказаць 06.02.2019 / 16:47

Нажаль забылісь ( а мо і не ведалі) пра новы альбом сп. Steve Hackett "AT THE EDGE OF LIGHT" (для тых, хто ў танке - былы гітарыст слынных Genesis)

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура