Праект партала
Навокал
02.02.2019 / 09:24
Дзяўчына з Іспаніі набіла сабе тату з беларускай гімнасткай ФОТЫ5

На днях дзяўчына з Іспаніі апублікавала ў сваім інстаграме фота татуіроўкі з выявай беларускай гімнасткі Кацярыны Галкінай — шматразовым прызёрам чэмпіянатаў свету і Еўропы, піша «Трыбуна». Яна аказалася прыхільніцай таленту беларускай спартсменкі:

«Гэта першыя фатаграфіі маёй неверагодна прыгожай татуіроўкі. Гэта была нялёгкая праца, таму што мне патрэбны быў фон для маёй другой татуіроўкі, зробленай больш за шэсць гадоў таму. Але было прыдумана ідэальнае спалучэнне рэалістычных руж і надзвычайны партрэт Кацярыны Галкінай».

Падобная?

Сама гімнастка была здзіўленая і кранутая такім учынкам сваёй прыхільніцы, пра што яна напісала у сваім інстаграме:

«Вар'яцкая гісторыя дзяўчынкі з Іспаніі. Скажу шчыра, я кранутая гэтым учынкам. І як жа ж гэта прыемна, чорт пабяры! Прыйдзецца зараз са мной усё жыццё хадзіць. Дзякуй табе за тваю такую апантаную любоў да мяне! Мне вельмі прыемна!»

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура