wtatennis.com
Абнародаваны новы рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі. Арына Сабаленка ўзнялася на адну прыступку і ўвайшла ў Топ-10. У яе 3485 балаў.
Першае месца займае японка Наомі Осака (7030 балаў), якая выйграла Australian Open (год таму Осака была 68-й). Сабаленка, нагадаем, дайшла да 1/16 фіналу, дзе прайграла.
У першую дзясятку таксама ўваходзяць: Петра Квітава, Сімона Халеп, Слоан Стывенс, Караліна Плішкава, Ангеліка Кербер, Эліна Світоліна, Кікі Бертэнс, Каралін Вазняцкі. На 11-е месца з 16-га ўзнялася Серэна Уільямс