Праект партала
Навокал
25.01.2019 / 14:29
У Аўстраліі пітон, які схаваўся ва ўнітазе, укусіў жанчыну ФОТА1

Jasmin Zeleny

Жыхарку Аўстраліі, 59-гадовую Хелен Рычардс укусіў дывановы пітон, які забраўся ва ўнітаз. Інцыдэнт адбыўся, калі жанчына, што была ў сваякоў у Брысбене, пайшла ў прыбіральню, піша Бі-бі-сі.

Хелен Рычардс распавяла мясцовым журналістам, што «адчула рэзкі ўдар», калі села на ўнітаз.

«Я проста падскочыла, азірнулася і ўбачыла нешта падобнае на чарапаху з доўгай шыяй, што паўзе назад ва ўнітаз», — распавяла яна.

Каб дастаць паўтараметровага дывановага пітона, прыйшлося выклікаць прафесійнага лаўца змей.

Лаўчыха Язмін Зелены распавяла, што змеі часта хаваюцца ў прыбіральнях, калі шукаюць для сябе ваду ў гарачае надвор'е.

Па словах Зелены, неглыбокія колатыя раны Рычардс былі апрацаваныя антысептыкам, самога ж пітона Зелены назвала бяскрыўдным.

«На жаль, найбольш зручны для змяі выхад быў заблакаваны, калі Хелен села на ўнітаз, і жывёла спалохалася», — сказала лавец змей у інтэрв'ю Бі-бі-сі.

«Калі я дабралася да месца здарэння, Хелен ужо супакоілася. У гэтай сітуацыі яна павяла сябе як герой».

Дывановыя пітоны шырока распаўсюджаныя уздоўж усходняга ўзбярэжжа Аўстраліі. Яны не атрутныя, але пасля іх укусаў рэкамендуюць рабіць прышчэпку ад слупняку.

У Аўстраліі зараз лета, ужо два тыдні стаіць моцная спёка. Тэмпература паветра дасягае 47 градусаў Цэльсія.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура