Праект партала
Тое-сёе
17.01.2019 / 17:06
Насця Рыбка мае намер пайсці ў прэзідэнты, каб разняволіць Беларусь у пытаннях сэксу?17

Адзін з найбуйнейшых расійскіх тэлеграм-каналаў «Бойлерная» паведаміў, што бабруйская эскортніца і сэкс-трэнер Настасся Вашукевіч (Насця Рыбка) мае намер паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

Пацверджанняў гэтых словаў Рыбкі няма ў іншых крыніцах, таму можна дапусціць, што гэта думка «Бойлернай». Тым больш што Насці на дадзены момант яшчэ няма неабходных для ўдзел у выбарах 35 гадоў, а яшчэ ў яе за плячамі непагашаная судзімасць, хай і ў Тайландзе.

Тая самая «Бойлерная» піша, што праграма Рыбкі будзе будавацца вакол пытання сэксуальнага разняволення беларусаў. «Беларусы — гэта страшна заціснутая нацыя, закамплексаваная і несвабодная. Гэта ўсё праз Лукашэнку, за 25 гадоў ён давёў свой народ і ўсім надакучыў. Яму пара на пенсію, а на змену яму павінна прыйсці вольная жанчына без комплексаў», — нібыта цытуе словы Рыбкі «Бойлерная».

У праграме Настассі мае быць легалізацыя прастытуцыі, урокі сэксуальнага выхавання ў школах і сэкс-трэнінгі для дарослых.

Насця Рыбка правяла 11 месяцаў у тайландскай турме. Цяпер яе дэпартуюць у Беларусь.

Яшчэ ў адным інтэрв’ю для РІА «Новості» яна казала, што хоча паспрабаваць сябе ў ролі тэлевядучай.

ЗП

Каментары
Адыкватник) / Адказаць 17.01.2019 / 17:15

смешна))

5
Максим Дизайнер / Адказаць 17.01.2019 / 17:21

Я - за. Остановим беспредел фригидных борщеварок, у которых "секс в жизни - не главное", пока купюрой сотенной перед носом не помашешь. И нет, не все женщины такие. Кто против?

32
Туш / Адказаць 17.01.2019 / 17:27

Лічу, што ўсе фемі павінны яе падтрымаць. Ці не ? Ці яна кепская для фемі ? Проста цікава. што там цяпер наступнае пасля Мі Ту.

9
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура