Спявачка Palina (Паліна Рэспубліка) прадставіла лірычны кліп «Пінкі», але здымалі яго не ў мінскай кавярні з аднайменнай назвай.
Palina расказала «Нашай Ніне», што здымкi i мантаж зрабіла Кацярына Крук.
«Апошнія тры гады яна цалкам займаецца візуальным складнікам маёй творчасці — відэа/фотаздымкі, стыль, сцэнаграфія і іншае. Безумоўна, мы разглядалі Pinky Bandinsky як здымачную пляцоўку, але, наведаўшы кавярню, адмовіліся ад гэтай ідэі па тэхнічных магчымасцях памяшкання. Замест гэтага, здымалі 4 дні ў кастрычніку пад Мінскам у пасёлку Гарадзішча ў перадсвітальны час, усё рабілі ўдвух».
З песняй «Пінкі» Palina дэбютавала на ўкраінскім тэлешоу «Х-фактар»: тады артыстка заваявала гледачоў і журы, і ў выніку дайшла да фіналу праекта.
Наталля Тур
Выдатная меланхалічная электроніка, вельмі прыемна паслухаць настолькі якасную сучасную беларускую музыку!
Выдатна. Кранальна. Прафесійна. Малайчына Palina!
Быу на канцерце Палины учора, як быццам зъеу нешта сапрауднае, не килбасу а мяса. Адзин раз паспытаеш дык цягне, слухау яе на Камяницы, але яна была "не зусим " нешта яе турбавала, на слухочоу не паглядала, не вяселая была. А учора была жывая, на мяне нават паглядала, люблю яе усякую, люблю и усе тут.