Праект партала
Навокал
14.01.2019 / 10:16
Герасімені і Скардзіна не дазволілі стварыць FM-станцыю7

Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі не дазволіла былой біятланістцы, алімпійскай чэмпіёнцы Надзеі Скардзіна і плыўчысе, двухразовай віцэ-чэмпіёнцы Алімпіяды Аляксандры Герасімені стварыць радыёстанцыю «Спорт FM». Чыноўнікі назвалі праект «немэтазгодным». Яны лічаць, што ў нашай краіне і так ужо шмат радыёстанцый. Пра гэта ў праграме «Тыдзень спорту» на тэлеканале СТБ распавяла Скардзіна, паведамляе Еўрарадыё.

Яна прызналася, што такога фіналу не чакала.

«З Адміністрацыі прэзідэнта нам з Аляксандрай Герасіменяй прыйшоў адказ літаральна 31 снежня, — расказвае Надзея Скардзіна. — Нам адмовілі. У Міністэрстве інфармацыі, калі мы туды прыходзілі, гаварылі, што абавязкова трэба напісаць ліст у Адміністрацыю. І калі яны з гэтым згодныя, яны нам адкажуць. Без іх адказу нічога не можа быць».

Па словах Скардзіна, ад чыноўнікаў ёй давялося чуць розныя меркаванні, але падтрымкі праект не знайшоў.

Каментары
Зьміцер Лупач / Адказаць 14.01.2019 / 10:22

Вось і адказалі(( У нас шмат радыёстанцый?! Смешна і сумна.

0
luvrove / Адказаць 14.01.2019 / 10:27

Герасімені сцяг не даруюць

0
Мікола / Адказаць 14.01.2019 / 10:51

Ну і добра, бо калі зямлю атрымала бясплатна ў Драздах, то думала Бога за бараду схапіла (альбо рабіла выгляд) Цяпер паразумнее трохі, у якой краіне жыве.

10
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура