Праект партала
Тое-сёе
13.01.2019 / 13:43
Кліп беларусаў прабіў планку ў 100 мільёнаў праглядаў на YouTube. Гэта рэкорд17

Сёння кліп гурта IOWA на трэк «Б'е біт» пераадолеў мяжу ў 100 мільёнаў праглядаў на YouTube. Відэа загружана 7 кастрычніка 2015 года і задумвалася аўтарамі як троххвілінны мюзікл. Гэта першы музычны кліп выканаўцаў родам з Беларусі, які сабраў такую ​​колькасць праглядаў, заўважае Tut.by.

На сёння гэта першы музычны кліп выканаўцаў родам з Беларусі, які сабраў такую ​​колькасць праглядаў. Бліжэй за ўсё да лічбы ў 100 мільёнаў праглядаў пасля IOWA знаходзіцца Макс Корж з кліпам «Малы пасталеў»: у відэа 69 мільёнаў праглядаў.

IOWA - беларуска-расійскі індзі-поп гурт, створаны ў Магілёве ў 2008 годзе. У 2010 г. удзельнікі калектыву пераехалі ў Санкт-Пецярбург, дзе жывуць і працуюць па гэты дзень.

Каментары
гердзень / Адказаць 13.01.2019 / 13:48

беларусаў, якіх першапачаткова не прызналі ў Беларусі

8
Aliaksei / Адказаць 13.01.2019 / 14:03

Сумна, што яны Беларусь ня славяць, а асацыююць іх з расійскім бэндам. Для нас засталася толькі буоьба ды трактары. :(

6
Казік / Адказаць 13.01.2019 / 14:29

8 год у Расеі - умоўна беларускі

4
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура