Праект партала
Навокал
07.01.2019 / 09:44
Сабаленка займае 11-радок у рэйтынгу WTA

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, што выйграла ў суботу турнір у Шэньчжэні, паднялася на 11-ы радок у рэйтынгу Сусветнай тэніснай асацыяцыі.

На яе рахунку 3365 балаў.

Фота: tenniskafe.com.

На 10-м месцы Дар'я Касаткіна, што мае на 50 балаў болей. Першае месца ў румынкі Сімоны Халеп (5 023).

Аляксандра Сасновіч на 33-е месцы, Вікторыя Азаранка на 52-м.

На гэтым тыдні Сабаленка згуляе на турніры ў Сіднэі, але ў першым раўндзе давядзецца змагацца з Петрай Квітавай (№8 сусветнага тэнісу).

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура