Праект партала
Стасункі
04.01.2019 / 12:51
За год нараджальнасць у Беларусі абвалілася на 7,5%4

Нараджальнасць скарацілася ў Беларусі за 11 месяцаў мінулага года на 7,5%, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

Фота: Аляксей Сталяроў, Sb.by

«Сёння назіраецца зніжэнне колькасці нараджальнасці. За 11 месяцаў 2018 года, у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, тэмп склаў 92,5% у нараджальнасці, што прывяло да таго, што мы за 11 месяцаў страцілі ў колькасці насельніцтва амаль 15 тысяч чалавек», — цытуе міністра «СБ. Беларусь сёння».

Гэта абумоўлена, перш за ўсё, тым, што цяпер на авансцэну выходзіць група жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту, якія нарадзіліся ў 90-я гады. Гэта малалікая група, падкрэсліла Касцевіч.

«Па прагнозах, колькасць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту будзе зніжацца па прычыне таго, што ў нас скарачаецца нараджальнасць», — сказала міністр. Таму мэта — павялічыць інтэнсіўнасць нараджэння дзяцей, матываваць жанчын нараджаць больш дзяцей.

Па словах Касцевіч, калі ў 2016 годзе каэфіцыент нараджальнасці складаў у нашай краіне 1,73 (гэта значыць 1,73 дзіцяці на жанчыну рэпрадуктыўнага ўзросту), то ў 2017 — 1,54.

У той жа час міністр адзначыла, што меры, якія прымаюцца ў краіне па падтрымцы шматдзетных сем'яў даюць свае вынікі. Калі ў 2014 годзе дзяцей, якія нарадзіліся трэцімі і наступнымі, было 17 тыс., то ў 2015 — 20 тыс., у 2016 — 22 тыс., у 2017 — 21 тыс. Сярэдні тэмп прыросту склаў амаль 23%.

Сяргей Грудніцкі, СБ

Каментары
Звыклы беларус / Адказаць 04.01.2019 / 13:07

а кольки дзяцей у самой  - и увогуле, назавице жанчын пры гэтай уладзе и колькасьць дзяцей  ими народжаных?! 

2
Юзік Крулеўскі / Адказаць 04.01.2019 / 13:38

За тое ў Глыбоцкай раёнцы наклад не падае, а расце.  А народ вымірае!  На сёння -- 6255 паасобнікаў! У чым фэномэн? Ніякага фэномэна няма. Колькі членаў сям'і -- столькі і падпісчыкаў! Кожнага на працы прымусілі выпісаць. То можа на сям'ю прыходзіць і 3, і 4 паасобнікі. 

Адкуль ведаю? Паштальёнка сказала. А жонка забылася выпісаць раёнку. То паштальёнка сказала -- не бяда, некаторыя паведамілі -- нам ня трэба тры раёнкі насць, хопіць і адной. Таму адну -- магу насіць вам. Не скажу што раёнкай у нас нехта зачытваецца, яна проста патрэбна для працы, напрыклад, адсочваць рэкламадаўцаў.

0
Котіс / Адказаць 04.01.2019 / 16:28

А можа гэта адно з наступстваў пенсійнай рэформы, калі догляд за дзіцём не уваходзіць у страхавы стаж? Так, грошы спачатку жанчына атрымае, а калі за пенсіяй прыйдзе, то ёй скажуць: стажу не хапае!

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура