Праект партала
Густ
02.01.2019 / 16:43
«У мяне месячныя»: брэнд Ku пачаў вырабляць майкі з правакацыйнымі выказваннямі па-беларуску13

У інстаграме з'явіўся новы брэнд адзення пад назвай «Ku | Майкі з вышыўкай».

Адметныя гэтыя футболкі тым, што словы на іх вышываюцца па-беларуску. Пакуль у наяўнасці брэнда — майкі з фемінітывамі (у дадзеным выпадку — з назвамі прафесій ў жаночым родзе), а таксама вышыўка беларускіх мацюкоў і такіх фраз як, напрыклад: «У мяне месячныя».

Стваральніцы «Ku» пакуль хаваюць свае імёны ў сакрэце, запрашаючы звяртаць увагу не на іх асобу, а на прапанову.

«Майкі з фемінітывамі ў нейкі момант сталі вельмі папулярнымі ва Украіне. Нам хочацца, каб і ў нашых дзяўчат была магчымасць з гонарам насіць свае прафесіі пад сэрцам у жаночым родзе. Абавязкова на роднай мове. Акрамя таго, мы супраць тэм-табу накшталт сэксу ці функцыянавання арганізма, таму запрашаем усіх свабодных жанчын смела насіць на сабе майкі з фразай «У мяне месячныя» ў тыя самыя дні, каб зняць усе непатрэбныя пытанні пра ваш стан і настрой».

Словы на майках вышываюцца на машынцы, але ў хатніх умовах, таму, кажуць прадстаўнікі «Ku», усё робіцца «крафтава і з любоўю».

Нагадаем, у верасні беларуская крама сувеніраў «Ёгуртны торт» прэзентавала аўтарскую серыю прынтоў для футболак, а таксама кепкі пад назвай «Фемінізм». Але за сэксізм іх жорстка раскрытыкавала грамадскасць, і футболкі так і не пабачылі свет.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура