Праект партала
Стасункі
01.01.2019 / 16:58
Павел і Кацярына Белавусы чакаюць другое дзіця9

Стваральнік «Арт-сядзібы» і Symbal.by і ягоная жонка Кацярына чакаюць другое дзіця. Пра гэта Павел паведаміў у сябе ў фэйсбуку, падводзячы вынікі года.

«Мы тут вырашылі не спыняцца на дасягнутым», — пажартаваў Белавус. Першай дачцэ пары — паўтара годзіка.

Што датычыць грамадскіх спраў, то «Арт-сядзіба» і Symbal.by запусцілі акцыю #добрыясправы. Вось чатыры варыянты дзеянняў для ўдзелу ў флэшмобе:

— запосці навагодняе сэлфі і напішы, якую добрую справу для Беларусі ты зробіш у 2019-м. Не забудзь паставіць хэштэг #добрыясправы;

— не трэба шмат — ахвяруй 5 руб. адным з шасці спосабаў на www.bnr.by ў агульны арганізацыйны фонд Дня Волі — 2019;

— размясці адзін з малюнкаў #добрыясправы і раскажы пра акцыю ў сваіх сац. сетках і СМІ;

— ёсць канкрэтныя прапановы, парады, жаданне стаць часткай вялікай каманды арганізатараў? Запоўні адпаведную форму на сайце www.bnr.by», — піша Белавус.

Ён нагадвае, што ў 2018 годзе каля 2000 чалавек прафінансавалі сваімі грашыма правядзенне канцэрта на Дзень Волі. 

«І памятайце: не трэба спадзявацца на іншых — трэба ўсё рабіць самім!» — падсумоўвае Белавус.

Nina.nn.by; фота са старонкі Паўла Белавуса

Каментары
хамса / Адказаць 01.01.2019 / 17:25

ды задзяўблі вы ўжо. і вас:ь з днём народзінаў васі..мм
п.с. але нешта не бачна (на відэа) асаблівага шчасця ў вашых вачах

18
хамса / Адказаць 01.01.2019 / 19:39

ах так (ды вы сапраўды вар'ят) ну тады сапраўды з дн вас! калі толькі вы канечне, як звычайна, не маніце)

15
Матёрый / Адказаць 01.01.2019 / 21:18

Это кто?

13
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура