Праект партала
Тое-сёе
24.12.2018 / 12:06
Віцяблянка выйграла ў знаўцаў расійскага «Што? Дзе? Калі?» амаль $600010

Віцяблянка Паліна Ігнацьева-Крук выйграла ў знаўцаў «Што? Дзе? Калі?» 401 тысячу расійскіх рублёў, або 5820 даляраў, паведамляе Tut.by. Фінал года выйшаў у эфір «Першага канала» ў ноч з 23 на 24 снежня.

Паліна задала пытанне аб англійскай карыкатуры XIX стагоддзя, прысвечанай Расіі. На ёй ёсць рускі мядзведзь, рускі казак, рускі мужык, рускі пасол і Аляксандр I. Знаўцам трэба было зразумець: як аўтар карыкатуры назваў цэнтральнага персанажа ў верхнім шэрагу?

Знаўцы адказалі «французскі салдат». Правільны адказ быў іншым - «рускі мароз».

У эфіры АНТ гульню знаўцаў супраць віцяблянкі і іншых тэлегледачоў можна будзе ўбачыць 30 снежня.

Пытанні Паліны Ігнацьевай-Крук як мінімум восем разоў гулялі ў беларускім «Што? Дзе? Калі?». Чатыры разы яна выйгравала, а яшчэ чатыры разы — саступала знаўцам.

Tut.by

Каментары
Базыль / Адказаць 24.12.2018 / 12:17

У яе прозвішча ...-Крук, а ў вядучага гэтую перадачу прозвішча не Крук (Крюк)? Падазрона нешта...

9
Алесь Чумакоў / Адказаць 24.12.2018 / 12:18

Цудоўнае пытанне!

4
Палкоўнік Зэман / Адказаць 24.12.2018 / 12:32

Ну цяпер хлопцы i дзяўчаты з падаткавай жыцця чалавеку не дадуць.

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура