Праект партала
Рост
22.12.2018 / 07:40
Вялікая місія маленькай Ядвігі — бацькі збіраюць грошы на закупку кніг і абсталявання ў беларускамоўную групку садка ў Серабранцы1

Тры беларускамоўныя сям’і — Мудрачэнкі, Касцюкевічы і Бойкі, доўга спрабавалі аддаць дзетак у беларускамоўную групку. Паасобку.

Усе варыянты такіх групак на практыцы аказваліся фармальна-беларускамоўнымі.

Напрыканцы лета 2018 году яны сабраліся у адной фармальна-беларускамоўнай групцы садка №403, што ў Серабранцы. Туды ходзіць 22 дзіцёнкі. Наяўнасць трох сем’яў змяніла падыход выхавацеляў і загадчыцы.

Цяпер на беларускай мове адбываецца амаль 50% адукацыйнага працэсу і камунікацыі ў групцы. Практыка — адна выхавацелька цалкам размаўляе на беларускай мове, на занятках абедзве выхавацелькі ўсе новыя словы і паняцці агучваюць на адной мове і адразу перакладаюць на іншую.

Такі расклад аказаўся прымальным для бацькоў і пазытыўна адбіўся на ўсіх дзецях. Цалкам беларускамоўная Ядзвіга Мудрачэнка пачала лепей разумець і камунікаваць з раней цалкам расейскамоўнымі дзеткамі. Апошнія пачалі разумець сваіх беларускамоўных аднагрупнікаў у любой сытуацыі.

Зараз, за тры месяцы такой практыкі, дзеткі развіваюцца у абедзвюх мовах. Пры жаданні пераходзяць на беларускую ці прыгадваюць, як гэта можна сказаць па-руску.

Атрыманы досвед пераконвае, што баланс беларускай мовы і расейскай з’яўляецца самым натуральным развязаннем для ўсёй дашкольнай адукацыі Беларусі.

Дзеткі будуць упэўнена камунікаваць з любым іншым беларусам. А развіццё ў дзвюх мовах ад самага дзяцінства пазітыўна адаб’ецца на шырыні светапогляду і крэатыўнасці мыслення. А гэта самыя каштоўныя навыкі для чалавека ў 21 стагоддзі.

Ініцыятыўныя бацькі распачалі краўд-кампанію ў падтрымку гэтай ідэі — баланса моваў у садках.

Яны збіраюцца закупіць кнігі і абсталяванне, каб замацаваць уласны поспех, і сабраць зацікаўленых бацькоў на Стратэгічны форум, каб дапамагчы спланаваць беларускамоўнае навучанне іх дзетак.

Краўд-кампанія Вялікая місія маленькай Ядзвігі

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура