Праект партала
Тонус
22.12.2018 / 10:03
Бярыце на ўзбраенне: найлепшыя касметычныя падарункі коштам да 10 рублёў1

Новы год — гэта не толькі шыкоўны навагодні стол, карпаратывы, яркія елкі і падарункі. Гэта яшчэ і вялікі кошт за ўсе выдаткі!

Мы доўга думалі пра тое, якую падборку касметыкі зрабіць перад вялікімі святамі і вырашылі сабраць прыклады бюджэтных касметычных падарункаў (пераважна беларускіх) коштам да 10 рублёў. Спадзяемся, што ў гэтым топе вы зможаце знайсці якасныя падказкі для міні-прэзентаў.

Ачышчэнне — важны этап па доглядзе, і адзін з самых эфектыўных інструментаў тут — гэта ачышчальныя маскі. Маскі ад расійскага брэнда «Прапелер» каштуюць каля 2,5 рубля. Яны добра чысцяць поры за кошт гліны і саліцылавай кіслаты ў складзе, пры гэтым моцна не будуць сушыць скуру.

Добры міні-прэзент для падлеткаў і ўсіх людзей з камбінаванай і тлустай скурай.

Увільгатняльная маска для твару — адзін з самых карысных касметычных сродкаў для любой скуры, асабліва зімой. Яна будзе ратаваць ад лушчэнняў, сцягнутасці, а тлустую скуру  ад залішняй выпрацоўкі себума. Смела можам рэкамендаваць маску ад новага беларускага брэнда Masstige (яна вельмі падобная на Vichy, але ў разы танней) і маску з ківі ад Беліты.

У плане падарункаў радуе беларускі брэнд натуральнай касметыкі Liv Delano: упакоўкі крэмаў, масак, бальзамаў для рук і цела выкананыя ў вінтажным стылі, выглядаюць яны вельмі эфектна!

Калі вам патрапіцца на вочы фірмовая крама Беліта-Вітэкс, звярніце ўвагу на іх лімітаваныя калекцыі геляў для душа, серыю са смаўжовым муцынам, маску для вачэй і выдатную туш з арганавым алеем (бярыце менавіта залатую версію).

Каб даглядаць валасы, у Беліты ёсць вельмі шмат тавараў, мы раім купляць менавіта маскі: яны самыя патрэбныя. Узімку карысным будзе кандыцыянер з зімовай лініі: валасы з яго дапамогай менш электрызуюцца.

У халады важная дробязь у любой кішэні: бальзам для вуснаў. Мы рэкамендуем правераныя варыянты ад Nivea і Yves Rocher.

Дэкаратыўная касметыка беларускай вытворчасці ўжо шмат год трымае высокі ўзровень якасці. Варыянтаў падарункаў з гэтага сегмента вялікае мноства, і мы абралі найлепшыя, на наш погляд.

У Belor Design выйшла палетка для кантурыравання, якой вы парадуеце аматараў дэкаратыўнай касметыкі. Таксама ў гэтага брэнда можна купіць крутую туш і «той самы» хайлайтар, ад якога ў захапленні ўсе б'юці-блогеры.

Калі вы жывяце ў Мінску, зазірніце ў фірмовы магазін Reluois: добрым падарункам адтуль будзе практычна ўсё.

Ліна Несцяровіч, ілюстрацыі аўтаркі

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура