Праект партала
Навокал
12.12.2018 / 09:08
Фінансавую дырэктарку Huawei выпусцілі пад рэкордны заклад у $7,5 мільёна. Прычым большасць частка сумы — наяўнымі

Vancouver News

Вярхоўны суд Брытанскай Калумбіі пастанавіў выпусціць пад заклад затрыманую ў Канадзе фінансавага дырэктара кампаніі Huawei Мэн Ваньчжоу, паведамляе тэлеканал Global News.

Сума закладу складае дзесяць мільёнаў канадскіх даляраў (каля 7,5 мільёна даляраў ЗША), з якіх сем мільёнаў (крыху больш за пяць мільёнаў даляраў ЗША) павінны быць наяўнымі. Топ-менеджар таксама павінна насіць электронны бранзалет і здаць пашпарты.

Як паведамляе тэлеканал, Мэн Ваньчжоу вызвалілі пад заклад, бо яна «змагаецца з магчымай экстрадыцыяй у ЗША».

Па дадзеных выдання Star Vancouver, яна павінна аплаціць выдаткі на электронны бранзалет і назіранне, а таксама абавязваецца паўстаць перад судом 6 лютага. Суддзя пастанавіў, што Мэн Ваньчжоу трэба будзе адпусціць, калі ЗША не адправяць цалкам аформлены запыт на экстрадыцыю цягам законных 60 дзён, якія мінаюць 8 студзеня.

Мэн Ваньчжоу застанецца ў Ванкуверы, дзе ў яе ёсць два дамы. Ёй забаронена пакідаць дом з 11 вечара да шостай раніцы. Яе адвакат прапанаваў суседу, былым калегам Мэн Ваньчжоу і рыэлтарам яе мужа выступіць у якасці паручальнікаў.

Мэн Ваньчжоу - дачка заснавальніка Huawei Жэнь Чжэнфэя і намеснік старшыні праўлення кампаніі была затрыманая ў Ванкуверы першага снежня. Яе экстрадыцыю патрабуюць ЗША па падазрэнні ў парушэнні амерыканскіх гандлёвых санкцый супраць Ірана.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура