Дома 10.12.2018 / 17:12Беларускія актывісты запусцілі кампанію супраць цкавання ЛГБТ-дзяцей9
У Беларусі разварочваецца флэшмоб, запушчаны гуртом Shuma разам з Кампаніяй памяці Мішы Пішчэўскага Справа Пі (гея, які памёр пасля бойкі каля клуба).
Першым крокам падтрымкі кампаніі #superparents стаў кліп «Шумы», зняты ў Кіеве: адну з галоўных роляў у ім сыграла трансгендарная дзяўчына з Беларусі Валерыя Шандэра, на гісторыі жыцця якой сюжэт і заснаваны.
Кліп распавядае гісторыю сталення хлопчыка, які яшчэ ў школе адчуў іншую полавую прыналежнасць, за што атрымаў здзекі ад аднакласнікаў і непаразуменне з маці на пэўным этапе.
«Хутка я стану маці, я не ведаю, які шлях абярэ мая дачка, але я дакладна ведаю, што хачу прыкласці максімум намаганняў для таго, каб яны жыла ў грамадстве, дзе ўсе людзі роўныя», — патлумачыла Руся, вакалістка Shuma сваё жаданне зняць такі кліп.
Да флэшмоба #superparents ужо далучыліся бацькі ЛГБТ-дзяцей: прадстаўніцы арганізацыі Тэрга з Украіны і беларускага Community Center.
Руся з маці ЛГБТ-дзяцей.
Усе яны выкладаюць у сацсеткі гісторыі прымання сваіх дзяцей, праблемы і спрэчкі, праз якія прыйшлося прайсці абодвум бакам. Дзеляцца сваімі ўспамінамі і тыя беларусы, якія непасрэдна сутыкнуліся з праявамі цкавання і нянавісці за тое, што яны не такія, як усе.