Праект партала
Стасункі
10.12.2018 / 17:17
«Начальнік адбіў каханую. Цяпер яна просіцца ў сябры, а я ўжо не хачу». Крык душы кіроўцы тралейбуса8

У «НН» звярнуўся чытач Вікенцій, які ўжо восем месяцаў не працуе ў тралейбусным парку, але крыўда на кіраўніцтва засталася.

Шэршэ ля фам, як сказалі бы ў гэтым выпадку французы.

Сваёй драмай ён вырашыў падзяліцца з чытачамі «НН».

«Мне 52 гады, я даўно ўдавец. Таму, калі мне спадабалася калега, нічога ганебнага ў гэтым не было. Я не хачу расказваць падрабязнасці, але так атрымалася, што мая каханая спадабалася і майму начальніку, жанатаму, дарэчы, чалавеку.

І з гэтага моманту пачаліся ўсе мае беды. Мяне сталі зжываць з працы. Я працаваў кіроўцам тралейбуса. І на мой маршрут сталі падсылаць брыгадзіра, каторы дакладаў начальству нават пра такую драбязу, што я забыўся ўключыць паварот. Калі другіх за такое парушэнне пазбаўлялі прэміі на 20%, то мяне — адразу на 100%.

Было яшчэ шмат выпадкаў, пра каторыя я мог бы расказаць, што мяне падставілі, але які ў гэтым сэнс, калі мая каханая выбрала не мяне? Яна выбрала чалавека пры грашах і пасадзе.

Я ж вымушаны быў звольніцца. Мяне прасілі напісаць паперу, што я прэтэнзій не маю. Я напісаў. Але хіба я іх не маю?

Прайшло восем месяцаў. Не так даўно начальніка самога вызвалілі ад пасады.

Ён мяне пазваў да сябе і сказаў: «Прабач за тое, што я ўмяшаўся ў тваё асабістае жыццё».

А нашто мне яго прабачэнне?

Ды і каханая пасля ўсяго гэтага просіць, каб я дадаў яе ў сябры ў «Аднакласнікі». Не хачу! Не прымаю!» — расказаў Вікенцій.

Каментары
Мікола / Адказаць 10.12.2018 / 17:25

Так здараецца, калі ідзеш уверх будзь ветлівы, бо сустрэнеш гэтых людзей калі пойдзеш уніз

1
Serg / Адказаць 10.12.2018 / 18:06

Прости ее грешную!!!

45
Гопнiк з Малiнаукi / Адказаць 10.12.2018 / 18:25

А вы им дверную ручку лайном обмажьте, так не поймут...

10
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура