Праект партала
Тое-сёе
09.12.2018 / 22:16
У Facebook забаранілі пасты з сэксуальным падтэкстам3

Адміністрацыя Facebook забараніла карыстальнікам размяшчаць на платформе сацыяльнай сеткі не толькі парнаграфію, але і фрагменты эратычных танцаў, здымкі аголеных людзей і пасты з сэксуальным падтэкстам. Гэтыя палажэнні размешчаны ў зборы абноўленых правілаў сацсеткі, піша ТАСС.

Facebook прызнае «важнасць прыцягнення ўвагі да праблем сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі», аднак «праводзіць раздзяляльную рысу, калі кантэнт спрашчае, спрыяе або каардынуе палавыя сувязі паміж дарослымі». «Мы таксама абмяжоўваем выкарыстанне празмерна сэксуальных выразаў, якія могуць весці да дамаганняў, бо некаторая частка нашай глабальнай супольнасці можа ўспрымаць вельмі балюча падобны кантэнт, а ён можа абмяжоўваць магчымасці людзей звязвацца са сваімі сябрамі і больш шырокай аўдыторыяй», - патлумачыла адміністрацыя сацсеткі.

Яна забараніла размяшчаць на платформе Facebook кадры парнаграфічнага зместу, шоу ў стрыптыз-клубах, эратычныя танцы, палавыя зносіны, здымкі аголеных людзей. Пад забарону трапілі пасланні сэксуальнага, эратычнага або тантрычнага характару, перапіска з сэксуальным падтэкстам і адкрытыя намёкі, якія ўключаюць згадкі пераваг і пэўных частак цела.

Кампанія Facebook, якой належыць аднайменная сацыяльная сетка, была заснаваная 4 лютага 2004 года Маркам Цукербергам і трыма яго аднакурснікамі ў перыяд навучання ў Гарвардскім універсітэце. Аднайменная сацсетка з'яўляецца адной з вядучых у свеце. Яе агульная штомесячная аўдыторыя перавышае 2,2 млрд карыстальнікаў.

Каментары
ЯНКА / Адказаць 10.12.2018 / 02:17

★ Фэйсбанутым — не! ★

9
Бліскавіца / Адказаць 10.12.2018 / 09:56

У чарговы раз пераконваюся, што фэйсбук яшчэ горшы за ВК. ФСБ хоць не мае нічога супраць сэксуальнага падтэксту)

8
Szsz. / Адказаць 10.12.2018 / 12:04

ФБ редкостная помойка. Семь лет там был зареген, удалил и не скучаю. ВК лучше. ОК вообще днище.

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура