Праект партала
Навокал
08.12.2018 / 21:29
Памерла найстарэйшая савецкая дысідэнтка, праваабаронца Людміла Аляксеева15

У Маскве на 92-м годзе жыцця памерла праваабаронца, кіраўнік Маскоўскай Хельсінскай групы Людміла Аляксеева.

Пра гэта паведаміў кіраўнік расійскага прэзідэнцкай Рады па правах чалавека Міхаіл Фядотаў са спасылкай на галоўнага доктара 15 маскоўскай гарадской бальніцы, перадае Радыё «Свабода». 

Па словах Фядотава, яшчэ ў пятніцу, з бальнічнай палаты, Аляксеева працавала і давала даручэнні сваёй памочніцы.

Аляксеева нарадзілася ў Еўпаторыі ў 1927 годзе, скончыла гістарычны факультэт МДУ і аспірантуру Маскоўскага эканоміка-статыстычнага інстытута.

Удзельнічала ў выданні падпольнага савецкага праваабарончага бюлетэня «Хронікі бягучых падзей», у 1976 годзе стала адным з заснавальнікаў праваабарончай Маскоўскай Хельсынскай групы. Праз год яе вымусілі эміграваць з краіны.

За мяжой Аляксеева вывучала дысідэнцкі рух, супрацоўнічала з Радыё «Свабода» і радыёстанцыяй «Голас Амерыкі», друкавалася ў розных выданнях і кансультавала праваабарончыя арганізацыі. У 1993 годзе вярнулася ў Расію, дзе была абраная старшынёй Маскоўскай Хельсынскай групы.

«Для людзей, якія жылі ў Расіі ў нулявыя, Людміла Аляксеева — не столькі савецкі дысідэнт або гісторык дысідэнцкага руху, колькі герой грамадзянскага супраціву той уладзе, якая ёсць цяпер,

чалавек, які мітынгаваў супраць гэтай улады яшчэ да таго, калі гэта стала модна,

чалавек, які пратаптаў нам усім дарогу на Балотную і на тыя вуліцы і плошчы, якія былі пасля яе», — напісаў публіцыст Алег Кашын у фэйсбуку.

Варта адзначыць, што пуцінскія СМІ не толькі паведамілі пра смерць Аляксеевай, але друкуюць апалагетычныя артыкулы пра гэтую жанчыну, якая ўстала ў жорсткую апазіцыю да сучаснага расійскага рэжыму і збірала ва ўсім свеце грошы для дапамогі яго ахвярам.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура