Праект партала
Дома
08.12.2018 / 11:10
Незвычайная і простая рыбная закуска: шчэцінскі папрыкаш 42

Калі чуеш слова «папрыкаш», першым чынам думаеш пра венгерскую кухню, пра стравы з вялікай колькасцю мяса і перцу. Але сёння размова пойдзе пра зусім іншы папрыкаш, які мае сваё паходжанне з польскага горада Шчэцін. Рэцэпт гэтай рыбнай закускі быў распрацаваны ў 60-х гадах на адным з рыбных прадпрыемстваў горада і так палюбіўся людзям (асабліва студэнтам і турыстам), што ў хуткім часе палову прадукцыі прадпрыемства складаў толькі папрыкаш.

Яго нават экспартавалі ў 32 краіны па ўсім свеце. А ў 2010 шчэцінскі папрыкаш атрымаў статус традыцыйнага прадукту Польшчы.

Сёння не праблема знайсці рыбныя закускі на палічках у краме, але я раю прыгатаваць такі паштэт самому. Такім чынам, вы зможаце дадаць спецыі на свой густ і дакладна будзеце ўпэўненыя ў якасці прадукту. Смачна есці!

На 3 слоікі:

  • 250 гр. белай рыбы (хек, мінтай, траска);
  • 250 гр. вэнджанай скумбрыі;
  • 1 вялікая цыбуліна;
  • 2 зубчыкі часнаку;
  • 2 морквіны;
  • 2 лаўровыя лісты;
  • некалькі зярнятак духмянага перцу;
  • 1 слоік кансерваваных таматаў;
  • 100 гр. рысу;
  • 2 ст. л. таматнай пасты;
  • 2 ст. л. вострага кетчупу;
  • соль, перац, папрыка;
  • алей для смажання.

Падрыхтоўка:

Рыс варым да гатоўнасці. Цыбулю і часнок дробна наразаем. Моркву тром на тарцы.

Свежую рыбу па максімуме чысцім ад костак, смажым на алеі да залацістагу колеру.

Вэнджаную рыбу таксама чысцім і абіраем ад костак.

Гатаванне:

На патэльні смажым цыбулю да празрыстасці, дадаём часнок, моркву і спецыі (лаўровы ліст і духмяны перац). Праз некалькі мінут дадаём таматы (лепей, калі яны будуць нарэзаныя на кавалачкі ці можна здрабніць таматы блэндарам). Наступны крок — дадаём рыбу і тушым, пакуль рыба не пачне распадацца на маленькія кавалкі (прыкладна 15—20 хвілін). Апошнімі інгрэдыентамі дадаём рыс, таматную пасту і кетчуп, прыпраўляем па смаку соллю, перцам і папрыкай. Можна дадаць трошачку цукру, калі адчуваеце, што трэба збалансаваць смак.

Папрыкаш раскладваем па стэрылізаваных слоіках, закрываем накрыўкай. Пастэрызуем у рондалі з вадой пры тэмпературы 90 градусаў прыкладна 15 хвілін.

Канечне, можаце прыгатаваць меншую порцыю і адразу яе есці, без пастэрызацыі.

Вольга Чарнова, фота аўтаркі і kuchniaplus.pl

Каментары
Зiма / Адказаць 08.12.2018 / 14:39

Дык здаецца кiлька у таматным соусе атрымалася, па 90 капеек у бакалеi купляу заучора.

4
Мах / Адказаць 08.12.2018 / 17:58

Шчэцiнскi папрыкаж не са Шчэцiна, а са Шчэцiнка, невялiчкага мястэчка ý Памеранii...

3
Жвір / Адказаць 08.12.2018 / 20:19

Во гэта клас! Я б з'еў. На раз-два.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура