Праект партала
Навокал
04.12.2018 / 17:49
Дызайнерка з Польшчы стварыла гульню «Адгадай, хто?» з выдатнымі жанчынамі з усяго свету

На драўляных картках намаляваныя выбітныя жанчыны розных часоў па ўсім свеце і апісанне іх дасягненняў. Цяпер праект збірае грошы на сваю рэалізацыю.

Класічную гульню «Guess Who?» упершыню выпусцілі ў канцы 1970-х гадоў і вырабляецца яна да гэтага часу. Мэтай гульні з'яўляецца адгадаць, якая картка ў руках праціўніка, задаючы навадныя пытанні. Апанент пры гэтым можа адказваць толькі «так» або «не».

Мастачка Зузя Казерска (Zuzia Kozerska-Girard) распрацавала аналаг папулярнай гульні са знакамітымі жанчынамі з усяго свету, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі.

«Who's she?» — гэта 28 мастачак, спартсменак, вучоных, астранаўтак, танцорак і гэтак далей.

У гульні ёсць карткі з выявай мастачкі Фрыды Кало, спартсменкі Серэны Уільямс, уладарка Старажытнага Егіпта Хатшэпсут, а таксама пісьменніцы і працаўніцы авіяцыі Амеліі Эрхарт.

Мастачка Дар'я Голамб намалявала ў гонар усіх іх акварэльныя партрэты, дапоўніўшы кароткім апісаннем жыцця выдатных жанчын і іх заслуг.

Kickstarter.com

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура