Праект партала
Тое-сёе
03.12.2018 / 16:38
У наступным годзе ў Мінску з'явіцца сетка H&M

У Мінску зарэгістравалі юрыдычную асобу беларускай кампаніі ад шведскага брэнда H&M. Кампанія існуе больш за тыдзень і пакуль ні дамовы арэнды з ГЦ Green City, дзе адкрыецца першы магазін, ні адкрытых вакансій няма. Вядома, што крама пачне працаваць у 2019 годзе, паведамляе Tut.by.

112.ua.

— Дамову яшчэ ні з кім не складалі, наколькі мне вядома. У 2019 годзе яны маюць намер рэальна адкрыць як мінімум адзін магазін. Пляцоўка для гэтага ў Green City ёсць у дзвюх лакацыях. Можам прапанаваць як аднаўзроўневы варыянт, так і двухузроўневы. Мы ў вельмі актыўнай стадыі перамоў, можна сказаць, што ў завяршальнай стадыі. Тэарэтычна і тэхнічна гатоўнасць у нас ужо ёсць. У іншых ГЦ, як я разумею, пакуль што пэўнасці няма, — распавёў саўладальнік Green City Ігар Курач.

Па словах саўладальніка Green City, у планах у H&M адкрыць адразу некалькі лакацый, каб мінімізаваць рызыкі. Для гэтага разглядаюць сталічныя ГЦ плошчай ад 50 тысяч кв.м, у тым ліку і Palazzo, што будуецца.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура