Егіпецкая актрыса і фотамадэль Ранія Юсеф 12 студзеня паўстане перад судом у Каіры за тое, што прыйшла на закрыццё Каірскага кінафестывалю ў празрыстай сукенцы.
На актрысу ў пракуратуру паскардзілася група адвакатаў, якія абвінавацілі яе ў дзеяннях, «якія штурхаюць да распусты і спакусаў», а таксама ў «распаўсюдзе заганаў спосабамі, што парушаюць устаноўленыя нормы ў егіпецкім грамадстве». Калі актрысу прызнаюць вінаватай, ёй пагражае да пяці гадоў зняволення, адзначае BBC News.
44-гадовая Ранія Юсеф прыйшла на кінафэст у празрыстай сукенцы, што адкрывае яе ногі. Актрыса апублікавала фатаграфіі з кінафестывалю ў інстаграме