Праект партала
Накіпела
29.11.2018 / 16:17
У Вене адкрылася выстава беларускі, прысвечаная хатняму гвалту ФОТЫ8

Фатографка Дар’я Бубен і грамадскае аб’яднанне «Радзіслава» сумесна з прадстаўніцамі прытулка для жанчын і дзяцей, што пацярпелі ад хатняга гвалту, адкрылі выставу ў галоўным прадстаўніцтве АБСЕ у межах дзён супрацьстаяння гендарнаму гвалту.

Дар’я Бубен падзяліся з «Нашай Нінай» сваімі ўражаннямі ад выставы:

«Адкрыццё выставы, якая ладзілася сумесна беларускай і канадскай амбасадай, было вельмі эмацыйным. Ды і як можа гэта праблема не выклікаць эмоцыі? Адна з гераінь майго фотапраекту, Вольга Краскоўская, расказала пра ўласны перажыты досвед. Гэта было вельмі хвалююча».

У фотапраекце «Ацалелыя» Дар’я Бубен паказвае партрэты жанчын, якія перажылі хатні гвалт і змаглі пачаць новае жыццё.

На выставе былі прадстаўленыя 16 партрэтаў жанчын, якія не пабаяліся публічнасці і гатовыя праз свой уласны досвед заяўляць, што праблема сямейнага гвалту існуе.

Усяго ў межах фотапраекта Дар’я Бубен зрабіла 32 партрэты жанчын і 17 партрэтаў дзяцей.

Наталля Тур, фота Дар'і Бубен

Каментары
Максим Дизайнер / Адказаць 29.11.2018 / 16:48

Шо?4 творчэския личнасци?И все бабы?!100%-в паехали жанихов искаць.

10
Kemal / Адказаць 29.11.2018 / 17:30

С точки зрения фотоискусства как-то не очень заметно и понятно по фотографиям суть проекта. Хоть тема очень важная, автор не раскрыл её.

1
Бел. / Адказаць 29.11.2018 / 18:06

Хатни гвалт иснуе амаль у кожным доме, маральны и физычны, нават у маим доме ен иснуе, тольки нажаль гемагчыма што зьмяниць у межах каштоунасьцей гэт парочнай систэмы (маю на увазе агульную миравую) мы-прымитыуныя субьекты

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура