Праект партала
Навокал
01.12.2018 / 13:02
IKEA дазволіла бяздомным сабакам «зімаваць» у сваіх магазінах ФОТЫ1

Кіраўніцтва IKEA ў італьянскім горадзе Катанія вырашыла дапамагчы бадзяжным сабакам. Цяпер тыя могуць зайсці ў краму і выспацца ў цяпле.

Такі жэст выклікаў захапленне ў карыстальнікаў сацсетак. Яны актыўна распаўсюджваюць фота з сабакамі ў IKEA.

Акрамя таго, супрацоўнікі магазіна падкормліваюць жывёл. Да гэтай справы далучаюцца таксама пакупнікі. Некаторыя, прыехаўшы за новай канапай, з'язджаюць з магазіна з новым сябрам.

Пра ініцыятыву італьянскай IKEA напісалі СМІ ў ЗША, Францыі, Партугаліі, Японіі. Усе пішуць пра тое, што прыклад італьянцаў можа паслужыць узорам для іншых магазінаў IKEA ды і не толькі.

nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура