Праект партала
Навокал
28.11.2018 / 15:32
Брыжыт Бардо напісала адкрыты ліст Лукашэнку42

Французская актрыса Брыжыт Бардо звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай абараніць бяздомных жывёл, паведамляе interfax.by

Жывёлы ў Беларусі, асабліва бяздомныя, «падвяргаюцца жорсткаму абыходжанню і гінуць пакутлівай смерцю, яны гінуць ад атручаных прынад, іх адстрэльваюць, часам у прысутнасці дзяцей, па ірацыянальных і нялюдскіх загадах службовых асоб і спецыяльных службаў», гаворыцца ў адкрытым лісце Б.Бардо, апублікаваным на сайце яе фонду.

Яна заклікала траціць грошы, якія цяпер выдаткоўваюцца на адлоў і забойства жывёл у Беларусі, на праграмы стэрылізацыі ў супрацоўніцтве з зоаабаронцамі, а таксама на стварэнне прытулкаў, дзе жывёлы маглі б чакаць новых гаспадароў. Акрамя таго, Б.Бардо выступае за больш хуткае прыняцце закона аб абароне жывёл, які прадугледжвае суровае пакаранне за жорсткае абыходжанне з імі.

Б. Бардо гатовая адправіць у Беларусь прадстаўніка свайго фонду для кансультацый.

«Я ўражаная вашым фальклорам і традыцыямі. Такім чынам, будзьце мужным, не расчаруйце мяне», — так завяршыла свой ліст Б. Бардо.

Копіі ліста былі таксама накіраваныя прэм'ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу і старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзіміру Андрэйчанку.

Б.Бардо актыўна змагаецца за правы жывёл з пачатку 1970 гадоў, з'яўляецца заснавальніцай і кіраўніком фонду абароны жывёл «Фонд Брыжыт Бардо».

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура