Праект партала
Навокал
28.11.2018 / 08:30
Армію краіны — чальца NATO ўпершыню ўзначаліла жанчына13

Luka Cjuha, Dnevniki

Кіраўніком Генеральнага штаба Узброеных сіл Славеніі прызначаная генерал-маёр Аленка Эрменц. Яна стала першай жанчынай, якая заняла гэту пасаду, паведамляе BBC News.

Адзначаецца, што Аленка Эрменц служыць ва ўзброеных сілах краіны з 1991 года. У 2009 годзе яна скончыла Каралеўскі каледж вайскоўцаў у Лондане і атрымала ступень магістра. У лістападзе 2018 года ёй прысвоілі званне генерал-маёра.

Раней Эрменц займала пасаду намесніка начальніка Генеральнага штаба. Былы кіраўнік ВС Славеніі генерал-маёр Алан Федэр быў вызвалены ад пасады рашэннем урада краіны. З адпаведнай прапановай выступіў міністр абароны Карл Эр'яўц.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура