Праект партала
Стасункі
24.11.2018 / 09:56
Кафеін выклікае памяншэнне памеру плоду ў цяжарных11

Фото: flickr.com

Кафеін выклікае памяншэнне памеру плоду ў цяжарных, сцвярджаюць ірландскія навукоўцы. Вынікі іх даследавання апублікаваныя ў American Journal of Clinical Nutrition, піша лента.ру.

Спецыялісты прааналізавалі звесткі пра 941 маці і іх дзяцей. Амаль у паловы (48%) цяжарных жанчын асноўнай крыніцай кафеіну быў чай, крыху больш за трэць (38%) пілі каву.

У выніку навукоўцы ўбачылі такую карціну: ад кожных лішніх ста міліграмаў кафеіну за дзень падчас першага трыместра вага нованароджанага меншала на 72 грамы. Памяншаліся таксама рост і даўжыня акружнасці галавы. Скарачаўся тэрмін цяжарнасці.

У маці, якія спажывалі шмат кафеіну, нованароджаныя важылі на 170 грамаў менш, чым у тых, хто піў каву і гарбату ў невялікай колькасці.

Навукоўцы адзначаюць, што нават невялікая доза кафеіну ўплывае на плод.

Каментары
сік / Адказаць 24.11.2018 / 10:27

У вялікай колькасці і гэты іншаземны напой стае атрутай. Наркаманы, алкаголікі, кафеісты і чаісты аднолькава труцяць сябе залішнім ужываннем гэтымі атрутамі.

6
Satan / Адказаць 24.11.2018 / 10:56

сік, мы умрем от алкоголя, кофеина и никотина, а вы просто возьмете и умрете. Не скучно, а? Просто взять и умереть? Не понимаю я этой моды на ЗОЖ. Если бы человек был бессмертным или хотя бы тысячи лет жил, то да, стоило бы сдерживаться. А тут пфф... кури, бухай, кофе литрами пей... и вполне до лет 40-50 доживешь, даже если злоупотреблять будешь. Ну, и норм. Смысл дальше влачить сию бренную жизнь? Ты все-равно уже постарел, студентки смотрят на тебя как на своего дедушку... нет, ну за деньги, понятно, купить можно всё... но какой интерес за деньги-то?  А у женщин и ваще к тому времени климакс.  Так какой смысл? Чисто пенсии от государства дождаться? Доказать себе, что не зря 40 лет ходил каждый день на эту чертову работу? Тут, да. Смысл есть.

7
Guinness / Адказаць 24.11.2018 / 12:33

Дык лягчэй насіць - не?

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура