Праект партала
Дома
22.11.2018 / 11:09
«Мне спатрэбілася два месяцы, каб даць рады пасляродавай дэпрэсіі». Аляксандра Герасіменя дзеліцца складанасцямі мацярынства9

Пасля нараджэння дачкі Сафіі Аляксандра Герасіменя пачала актыўна посціць у сваіх сацсетках так званыя «мамскія» допісы. У іх яна дзеліцца праблемамі, з якімі сутыкнулася за два месяцы жыцця дзяўчынкі.

Яе досвед выдатна дэманструе, што мацярынства — гэта не толькі радасць і ўсмешкі. Гэты і дзясяткі складанасцяў, якія трэба будзе пераадолець, навыкі, якія варта хутка засвоіць, таму рыхтавацца да гэтай падзеі ў жыцці варта свядома.

— Перад родамі я шмат чытала, хадзіла на курсы, настройвалася маральна. Як мне здавалася, я гатовая. Але мае ілюзіі жорстка разбіліся аб «скалы» рэальнасці. Я зразумела, што стаць маці — не значыць быць ёю. Адной з гэтых «скалаў» была дыета. Ніколі ў жыцці, апроч юнацтва (і тое па дурасці), я не сядзела на дыетах. Я ела няшмат, але тое, што хацела і калі хацела. Цяпер жа, сеўшы на жорсткую дыету з прэснымі кашамі і травянымі гарбатамі, я сніла тоўсты стэйк і каву з шакаладам! За першы тыдзень мацярынства я страціла 5 кг (уласна кажучы, амаль усё, што набрала за цяжарнасць). Я глытала слінкі і ціха зайздросціла людзям у кавярнях: акрамя зялёнай гарбаты, мне там не было чаго ўзяць.

Другой «скалой» стала адсутнасць руху. І ў маральным, і ў фізічным плане. Некалькі месяцаў знаходжання дома, без падарожжаў, амаль заўсёды адна ў чатырох сценах, без звыклай камунікацыі, без фізічнай нагрузкі… Мне хацелася лезці на сценку і скуголіць!

І, напэўна, самай складанай для мяне «скалой» аказаўся сон. Дакладней, яго поўная адсутнасць.

Для мяне сон заўсёды быў на першым месцы, нават дзікі голад ці смага не маглі падняць мяне з ложка. Калі я не высплюся, то была злая і панурая. Першы месяц я яшчэ трымалася. Паспявала прыбрацца дома, прыгатаваць паесці, заняцца хатнімі справамі. Пасля стала горш: малая стала спаць менш, прачынацца часцей, плакала па начах. Я валілася з ног ужо ў 8 вечара. Я гатовая была плюхнуцца ў ложак і ў той жа момант выключыцца, але Сафія думала інакш, падымаючы мяне кожныя 15 хвілін.

Я не разумела, чаго яна хоча, пастаянна злавалася на дачку. Яна гэта, відаць, адчувала і пачынала нервавацца, спаць яшчэ горш. Я злавалася на сябе, што злуюся на малую…

Праз недасып і нервы стала знікаць малако, я нервавалася яшчэ мацней — і малака станавілася яшчэ менш. Сафія стала адмаўляцца ад грудзей. Пасля мы яшчэ і ў бальніцу з ёй трапілі!

Рэанімацыя, кропельніцы, бяссонныя ночы на ​​кушэтцы побач і поўнае бяссілле: чым я магу дапамагчы? За некалькі дзён мая свядомасць перавярнулася з ног на галаву. І адразу неяк усё стала неістотным: і бяссонныя ночы, і строгія дыеты…

Я стала спакайнейшай, мы лепш сталі разумець адна адну (вядома, мне яшчэ працаваць і працаваць да маці са стажам) аднавілася грудное выкормліванне, нармалізаваўся рэжым.

За гэтыя дні я зразумела: каб «быць» маці, трэба проста змірыцца і прыняць свой статус. Убудаваць сваё дзіця ў свой лад жыцця, з яго тэмпераментам і жаданнямі, змірыцца з тым, што так, як было, ужо не будзе, будзе па-іншаму, але не значыць, што горш.

І не трэба трываць, як многія кажуць, трэба проста атрымліваць асалоду ад таго, што вы з малым побач. Первая ўсмешка, першае слова, першыя крокі… Такімі, як цяпер, яны больш не будуць ніколі!

Так, маці быць няпроста… Але ніхто і не кажа, што будзе проста! На тое, каб даць рады пасляродавай дэпрэсіі, мне спатрэбілася ажно два месяцы.

Шчаслівай маці быць можна! І я стараюся.

***

Аляксандра Герасіменя (нарадзілася 31 снежня 1985 года) — беларуская плыўчыха, уладальніца залатых узнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы. На Алімпіядзе-2012 года ў Лондане двойчы заваявала срэбра: на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем і на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. На Алімпіядзе-2016 у Рыа заваявала бронзавы медаль у фінальным заплыве на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. У 2017 годзе выйшла замуж за плыўца Аляксандра Цуркіна.

Самая прыгожая спартсменка краіны выйшла замуж

Аляксандра Герасіменя нарадзіла дачку

Nina.nn.by

Каментары
хамса ў та-маці / Адказаць 22.11.2018 / 11:23

'За гэтыя дні я зразумела: каб «быць» маці, трэба проста змірыцца і прыняць свой статус' абсалютная праўда.. проста ў першыя дні-тыдні (пасля нараджэння першынца) гаворыць звычайны эгаізм.. звыклая да свабоды нованароджаная маці больш не належыць сабе, а з'яўляецца ўсяго толькі прыдаткам да гэтага маленькага скрутка - ён кіруе ёю) 'І не трэба трываць, як многія кажуць, трэба проста атрымліваць асалоду ад таго, што вы з малым побач. Первая ўсмешка, першае слова, першыя крокі… Такімі, як цяпер, яны больш не будуць ніколі!' і гэта абсалютная праўда.. і менавіта гэта, як нішто, дапамагае натуральна справіцца з той першай нявольнай негатыўнай рэакцыяй

3
Дасьведчаны / Адказаць 22.11.2018 / 11:24

Ня трэба было садзіцца на дыету, і сядзеці ў хаце... Тады б і бессань не ўзьнікла б...

13
Павел / Адказаць 22.11.2018 / 12:13

Наши бабули рожали по 5-10 детей и не знали таких слов как стресс или депрессия. Правда, моя бабушка была "малодетной", всего 4 детей у неё было (30-е годы). Квёлое поколение теперь, избалованное и изнеженное.

28
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура