Проект портала
Рост
21.11.2018 / 16:10
Чтобы заинтересовать подростков чтением и разговаривать с ними на сложные темы, белоруска запустила литературный онлайн-проект19

Беларуска Таццяна Славінская, вядомая сваёй кніжнай інтэрнэт-крамай «Куфэрак дзіцячых кніг», абвясціла пра запуск новага літаратурнага праекта пад назвай Mainbooks.

«Куфэрку дзіцячых кніг» ужо амаль шэсць гадоў. За час яго існавання мне стала зразумела, што шэраг нашых сацыяльных напрамкаў трэба развіваць больш дэталёва», — патлумачыла Таццяна.

Таццяна Славінская.

Mainbooks будзе арыентавацца на падлеткавую аўдыторыю і іх бацькоў.

«У рамках праекта мы робім відэа, у якіх расказваем пра тое, як з дапамогай сучаснай літаратуры можна зацікавіць дзяцей чытаннем, як можна выкарыстоўваць кнігі ў размове з падлеткамі на складаныя тэмы (гендар, людзі з асаблівасцямі развіцця, нетрадыцыйныя сям'і. Таксама мы пакажам, як сучасныя еўрапейскія тэксты могуць прымяняцца на курсах рэабілітацыі дзяцей і падлеткаў, якія апынуліся ў няпростых жыццёвых абставінах (булінг, гвалт, адзінота, непрыняцце аднагодкамі і бацькамі ды іншае)», — гаворыцца на старонцы праекта.

Mainbooks запусціўся яшчэ ў канцы кастрычніка, але толькі на днях на ютуб-канале з'явіліся першыя відэа. Адно з іх якраз прысвечанае тэме «Як зацікавіць дзіця чытаннем».

Акрамя гэтага, у межах Mainbooks будуць праходзіць афлайн-сустрэчы з экспертамі, а таксама ладзіцца інтэрв'ю з лідарамі меркаванняў, ну і, натуральна, чытанне кніг.

КК

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРОЕКТ2 материала Шура-бура