Праект партала
Навокал
18.11.2018 / 20:23
Паліна Рэспубліка з трыумфам прайшла кастынг мегапапулярнага ўкраінскага шоу «Х-фактар»20

Беларуская спявачка ўвайшла ў лік 13 выканаўцаў, якія ў наступную суботу выступяць у жывым эфіры каналу СТБ.

У пачатку эфіру кожнаму з чатырох суддзяў дасталася свая катэгорыя: дзяўчаты, хлопцы, гурты і 30+. Дзяўчаты трапілі да шансанье Алега Вінніка. З сямёркі найлепшых Віннік мусіў абраць трох. Паліна выступала трэцяй з уласнай песняй «Я зразумею». Перад выступам гаварыла аб тым, што на шоу нібы выйшла ў адкрыты космас, трапіла ў зусім новы для сябе рытм жыцця.

«Гэта трэба для таго, каб спазнаць сябе: нехта скача з парашутам, нехта прыходзіць на Х-фактар».

«Яна ні да каго не падобная», «Яна рэальна крута выглядае на экране», «Клёвая» — казалі пра яе канкурэнткі ў час песні.

Журы хваляць Паліну на працягу ўсіх этапаў. Пра першы выступ пісала «Наша Ніва».

Многа кампліментаў Паліна атрымала ад суддзяў і падчас другога этапу, выканаўшы «Шампанські очі» гурту «Скрябін». «Гэта быў наймузычнейшы выступ дня» — Дмытро Шураў («Pianoboy»), «Мне вельмі спадабалася, гэта напраўду было вельмі добра, малайчына» — Андрэй Данілка, «Якая ж яна незвычайная!» — Насця Каменскіх.

На праекце спявачка выступае пад псеўданімам PALINA, такім напісаннем падкрэсліваючы сваё беларускае паходжанне (па-ўкраінску імя пішацца праз «о»). Па-беларуску, старанна «акаючы», вымаўляе яе імя і трэнер Алег Віннік.

Увесь апошні этап кастынгу можна паглядзць тут:

Цяпер кожную суботу ўсе 13 выканаўцаў будуць прадстаўляць па адной песні, падрыхтаванай на працягу тыдня пад кіраўніцтвам настаўніка. Увесь эфір гледачы будуць галасаваць за ўпадабанага выканаўцу і ў канцы эфіру з дваіх удзельнікаў, якія набралі найменш галасоў, журы будзе абіраць аднаго, які застанецца ў шоу.

ПК

Каментары
TUU / Адказаць 18.11.2018 / 20:42

чарговая маскальшчына 

45
Ян / Адказаць 18.11.2018 / 20:43

Паліна - малайчына!

9
Змицер / Адказаць 18.11.2018 / 20:53

А дзе мова? Ужо нават не размауляе, не кажучы пра яе песнI...Але увогуле яна мне да спадобы, як спявачка

8
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура