Праект партала
Накіпела
16.11.2018 / 22:14
Серэна Уільямс: Беламу мужчыну дазволена значна больш, чым чорнай жанчыне31

Серэна Уільямс у прафайле амерыканскага GQ, які прызнаў яе жанчынай года, пракаментавала скандальны фінал US Open, дзе з яе знялі гейм за неспартыўныя паводзіны, што яна ўспрыняла як праяву сэксізму з боку суддзі на вышцы Карласа Рамаса.

Фота: Wikimedia Commons.

«Я не памятаю, што менавіта там адбывалася, шчыра кажучы. Я свядома старалася пра гэта не думаць. Тэлевізар не гляджу, стараюся не выходзіць са сваёй бурбалкі. Не хачу ўнікаць у думкі іншых людзей. Няхай думаюць, што хочуць.

Можна вывучыць, як ставяцца да чорных жанчын на працоўных месцах — пра гэта ёсць цэлыя працы. Як з намі абыходзяцца, калі мы злуемся, у параўнанні з белымі жанчынамі, белымі мужчынамі, чорнымі мужчынамі ў гэтым жа стане. Мы на самым дне іерархіі.

Брэт Кавана (сябра Вярхоўнага суда ЗША, зацверджаны на пасаду гэтай восенню, нягледзячы на ​​абвінавачванне ў спробе згвалтавання) — белы мужчына. Я чорная жанчына. Яму дазволена значна больш, чым мне. Такая сённяшняя рэальнасць. Гэта факт. Літаральна. Можаце не верыць мне — але паглядзіце на факты.

Гэта нельга прымаць. Пра гэта трэба казаць, як гэта раблю я. Каб наступнаму пакаленню жылося лепш».

sports.ru

Каментары
Эпікрыз / Адказаць 16.11.2018 / 22:20

Няма глуздоў - лічы калека.

3
Дэпутат / Адказаць 16.11.2018 / 22:26

Опять афроамериканцев "ущемили". Обама просто смеется...

1
Ванька / Адказаць 16.11.2018 / 22:36

Беларусам вапшчэ нічэво з гэнага не дазволена, мы пад дном іерархіі.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура