Праект партала
Стасункі
15.11.2018 / 10:40
Мы сярод вас: у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава супраць дыскрымінацыі людзей з ВІЧ8

Фотавыстава пад назвай #мысяродвас адкрылася на 3-м паверсе Нацыянальнай бібліятэкі напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, які праходзіць 1 снежня. 

Юлія Шаблоўская, аўтарка фотаздымкаў.

Упершыню для праекта свае твары адкрылі людзі, якія ўжываюць ін'екцыйныя наркотыкі, работнікі сэкс-бізнэсу, мужчыны, якія маюць сэкс з мужчынамі, трансгендарныя людзі.

Усе яны з'яўляюцца прадстаўнікамі розных ключавых груп насельніцтва, найбольш уразлівых да ВІЧ-інфекцыі. Аднак героі выставы — не толькі яны, але яшчэ і простыя беларусы розных прафесій (дактары, журналісты, сацработнікі, чыноўнікі і інш.), якія падтрымліваюць меры прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.

«Сэнс у тым, што мы павінны пераследаваць вірус, а не людзей, таму зусім няважна, хто на гэтых партрэтах хто: праблема можа закрануць кожнага», — патлумачыла куратарка праекта Кацярына Парфянюк.

На адкрыцці выставы кожны ахвотны мог сфатаграфавацца і раздрукаваць свой партрэт, каб павесіць яго побач з тымі, што зрабіла фатографка праекта. Талерантныя адносіны да груп, найбольш уразлівых да ВІЧ, і людзей, якія ўжо хварэюць, — гэта таксама адна з прыкметаў сталасці грамадства.

Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя на 1 студзеня 2018 года ў Беларусі налічвалася 19 тысяч 231 чалавек, што жывуць з ВІЧ. У дзяцей і падлеткаў да 14 год за апошнія 30 год было выяўлена 313 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.

Пры гэтым трэба адзначыць, што з 2016 года Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, якой удалося выключыць перадачу ВІЧ ад маці да дзіцяці.

Самы распаўсюджаны спосаб перадачы ВІЧ — полавым шляхам у гетэра-стасунках. На другім месцы — агульнае выкарыстанне людзьмі, якія ўжываюць ін’екцыйныя наркотыкі, адных і тых жа шпрыцаў і іголак.

Прайсці тэст на ВІЧ усім ахвотным можна ў профільных недзяржаўных установах, аптэках і бальніцах. З мінулага года на сайце pomogut.by кожны беларус можа атрымаць неабходную інфармацыю пра ВІЧ ці задаць ананімнае пытанне, падзяліцца праблемай па тэлефоне + 375 17 311 00 00.

Фоты Волі Афіцэравай

Каментары
Калгаснік / Адказаць 15.11.2018 / 11:44

Калі я правільна зразумеў то "работнікі сэкс-бізнэсу "гэта людзі якія у якасьці тавару прапаноўваюць свае цела ? Ці не пара адчыняць ім спецыяльныя офісы,пускаць рэкламу ў СМІ ,увесьці спецыяльную ўзнагароду (медаль за дасягненні ў гэтай галіне?) Падумайце..

5
Студэнты філфака БДУ / Адказаць 15.11.2018 / 12:55

Калгаснік , все профессии нужны, все профессии важны. Каждый человек волен распоряжаться своим телом как ему заблагорассудится. Вы не думали о том, что у некоторых людей могут быть проблемы с коммуникацией? Некоторым может не хватать времени на поиск партнёра и на нормальные отношения, а секс — это обычная физиологическая потребность организма человека. Прошли уже те времена, когда ему приписывали некое "сакральное" значение. Меньше желчи, уважаемый. Смотрите на мир чуточку шире.

5
user / Адказаць 16.11.2018 / 10:55

Калгаснік , врачи-хирурги как бы тоже в группе риска если Вы не знали.)))

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура