Праект партала
Тонус
14.11.2018 / 15:20
Бронекамізэлька для вуснаў: топ правераных сродкаў, якія абароняць іх ад халадоў і ветру32

Чамусьці ў пытанні догляду сябе мы надаём ўвагу і твару, і рукам, і целу, у той момант аховы вуснаў пускаем на самацёк. І дарма — гэта адна з самых безабаронных частак нашага цела, якая часта пакутуе ад авітамінозу і ультрафіялету, у халады ж вусны то перасушваюцца, то сівераюць.

Мы апыталі розных дзяўчат і сабралі ў адзін матэрыял правераныя сродкі, якія дапамогуць менш аблізваць вусны і стануць для іх своеасаблівымі абароннымі пухавікамі.

Ганна Грачышкіна, SEO-спецыялістка:

 — У мяне ёсць топ любімых сродкаў у доглядзе вуснаў. Першы купіла на пробу зусім нядаўна, але ўжо ацаніла эфект: вельмі прыемнае масла па структуры і паху. Крута, што, калі памажаш ім вусны, да іх пасля не ліпнуць валасы. Праўда, яно вельмі хутка ўбіраецца, таму прыходзіцца часта мазаць наноў. А вось бальзам ад Himalaya Herbals, наадварот, трымаецца доўга, выдатна ўвільгатняе, але да яго ліпне ўсё, што магчыма, таму рэкамендую наносіць яго на ноч. «Фруктовае ззянне» ад «Нівея» — мой любімчык, памада не проста ўвільгатняе, яна яшчэ смачна пахне і дадае вуснам чырвані.

Юлія Шаўчук, актрыса Свабоднага тэатра, рэжысёрка:

— Я карыстаюся бальзамамі Burt's bees і Pawpaw. Першы сам па сабе добры і правераны часам. Раwpaw жа больш падыходзіць для ўвільгатнення перад нанясеннем памады, рэкамендую.

Дар’я Трухан, праграмістка:

— Калі вуснам зусім дрэнна і трэба іх падлячыць, я звяртаюся да гэтага каліфарнійскага арганавага бальзаму. Ён, як кажуць, проста «ванлав»: добра ўбіраецца, увільгатняе і рэальна ратуе пры абветрыванні ці моцнай сухаце.

Для сябе я зрабіла выснову, што толькі натуральнае масла ратуе пры любых праблемах. На крайні выпадак, трэба заўсёды мець у сумцы стары-добры вазелін. Але ім трэба паспець намазацца да экстраннага моманту, пасля ўздзеяння марозу ці ветру будзе ўжо позна. А вось у якасці абароннага бар’ера вазелін — гэта класная штука.

Алена Іванюшанка, драматург:

— Мне падабаецца дадзеная марка: гэта натуральная нямецкая касметыка. Мы ж амаль усё з вуснаў з'ядаем, таму хай гэта будзе нешта са словам «натуральнае». Зручна, што гэта хоць і бальзам, але ён у форме памады: не трэба наносіць яго пальцам. Восенню і зімой, калі хочацца гэта рабіць кожную гадзіну і ў метро, і ў натоўпе, гэта адназначна плюс.

Воля Філіпава, трэнерка па ёзе:

— У мяне заўсёды ў наяўнасці масла шы і рыцына. Сродкі выдатна ўвільгатняюць і ўвогуле даглядаюць вусны. Рыцына, акрамя таго, суперскі гоіць патрэсканыя вусны. Яна ў мяне звычайная, аптэчная. Проста пераліваю ў ролікавы цюбік і карыстаюся.

Ганна Семяняка, актрыса РТБД:

— Аднойчы я купіла гэтую памаду ў аптэцы сыну (таму што ў яго сохлі вусны). Але ён адмовіўся ёй карыстацца. Цяпер ёй карыстаюся я: догляд вельмі просты, але мне больш і не трэба.

Ганна Жданава, спявачка:

— Звычайна я выкарыстоўваю якое-небудзь масла, наношу яго перад памадай у працэсе стварэння макіяжу. А зверху потым дадаю бляскі ад Victoria’s Secret — у іх добрыя кампаненты па доглядзе і класны пах.

Nina.nn.by, фота з архіваў гераінь

Каментары
хамса-гарналыжніца / Адказаць 15.11.2018 / 13:13

бронекамізэлька для вуснаў.. блін, я думала - вы пра прыгожыя балаклавы.. з чарапамі там і ўсё такое.. а вы зноў пра нейкую фігню.. якую да таго ж есці даводзіцца некаторым мужчынам

2
Поль / Адказаць 15.11.2018 / 22:25

хамса-гарналыжніца , вообще-то у мужчин тоже подобные проблемы есть и они,не поверите,используют подобные средства.Я лично таких знаю,просто они это тщательно скрывают,как будто в уходе за собой есть что-то плохое.У меня,например,на ухоженных корейцах просто глаза отдыхают.Пора перестать мыслить пещерными стереотипами.

0
Dub / Адказаць 16.11.2018 / 07:06

Поль ,<на ухоженных корейцах просто глаза отдыхают><-------- Поль, ja zaraz u Karei. Kali budzie mahcymasc` zafocic` tych "ухоженных" u realie - dasliu u redakcyju, kab pakazali Vam,..bo nia usio z vasym vockam adpacyvac`...:)))

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура