Праект партала
Навокал
12.11.2018 / 11:31
Мішэль Абама распавяла, што 20 гадоў таму ў яе здарыўся выкідыш і што змагла нарадзіць толькі з дапамогай ЭКА

Былая першая лэдзі ЗША Мішэль Абама ў інтэрв'ю каналу ABC распавяла пра выкідыш, які здарыўся з ёй дваццаць гадоў таму, і пра тое, як пазней звярталася да экстракарпаральнага апладнення. Пра гэта яна паведаміла напярэдадні выхаду мемуараў «Станаўленне», якія паступяць у продаж 13 лістапада.

«Я адчувала сябе так, як быццам пацярпела паразу, з-за таго, што я не ведала, што выкідышы распаўсюджаныя і ў іншых жанчын, паколькі мы ніколі не гаварылі на гэту тэму. Мы аказваемся паглынутымі нашым болем, адчуваем сябе цалкам разбітымі», — сказала Абама.

Паводле яе словаў, толькі з дапамогай ЭКА яна змагла нарадзіць дзвюх дачок: Малію, якой зараз дваццаць гадоў, і Сашу Абаму, якой гэтым летам споўнілася сямнаццаць.

Акрамя таго, у размове з журналістамі яна адзначыла, што толькі пасля 34 гадоў пачала ўсведамляць рэальнае значэнне біялагічных гадзін ва ўласным жыцці. У гэтым узросце Абама адважылася на працэдуру ЭКА. Таму яна заклікала ўсіх жанчын дзяліцца досведам і адкрыта казаць пра сваё цела.

«Вельмі важна распавядаць маладым маці пра тое, што выкідышы сапраўды здараюцца», — лічыць яна.

Nina.nn.by, фота Pixabay

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура