Праект партала
Навокал
08.11.2018 / 16:19
Памерла самая хуткая жанчына ў свеце8

Hollywood Reporter

У амерыканскім горадзе Юрыка (Паўднёвая Дакота), памерла знакамітая гоншчыца і каскадзёрка Кіці О'Ніл, якой належыць сусветны рэкорд хуткасці, усталяваны жанчынай. Пра гэта паведамляе BBC News.

Кіці О'Ніл нарадзілася ў 1946 годзе. Ва ўзросце пяці месяцаў дзяўчынка страціла слых, аднак маці навучыла яе чытаць па вуснах і размаўляць. У юнацтве яна займалася скачкамі ў ваду і рыхтавалася да адборачных спаборніцтваў, якія маглі забяспечыць ёй месца ў алімпійскай зборнай.

З-за траўмы О'Ніл давялося адмовіцца ад спартыўных амбіцый, затым яна захварэла на менінгіт спіннога мозгу. Ачуняўшы, дзяўчына пераключылася на водныя лыжы, акваланг, скачкі з парашутам і палёты на дэльтаплане. У пачатку 1970-х у яе знайшлі рак, але пасля лячэння хвароба адступіла.

У 1974 годзе О'Ніл стала каскадзёрам. Сярод іншага, яна выконвала трукі ў фільмах «Браты Блюз» і «Омен II». З 1977 года О'Ніл была дублёрам выканаўцы галоўнай ролі ў серыяле «Жанчына-цуд». Яна знялася ў 52 серыях і паставіла два рэкорды: скокнула з вышыні 39 метраў, чаго да яе не рабіла ніводная жанчына-каскадзёр, а затым сама ж пабіла гэта дасягненне, скокнуўшы з верталёта, які завіс на вышыні 55 метраў.

У 1970 годзе О'Ніл паставіла рэкорд па хуткасці на водных лыжах сярод жанчын — 168,74 кіламетра ў гадзіну. У 1976 годзе яна праехала па дне высахлага возера на трохколавым балідзе з рэактыўным рухавіком на перакісе вадароду. О'Ніл разагнала яго да 824 кіламетраў у гадзіну і стала самай хуткай гоншчыцай у гісторыі. Гэты рэкорд трымаецца дагэтуль.

Каментары
Dub / Адказаць 08.11.2018 / 16:25

Taaak !

0
хамса / Адказаць 08.11.2018 / 16:50

які лёс у жанчыны.. маладзец.. але чаму жанчына не можа дасягнуць мужчынскай хуткасці? ці нават пераўзысці) гэта ж аўто.. перад якім здаецца ўсе роўныя.. мужчынскі рэкорд - 1230км/г

2
Olka / Адказаць 08.11.2018 / 22:01

хамса , Этот рекорд она поставила в 1976 году, а тот о котором ты пишешь, был в 1997 году. 21 год развития техники не прошли даром, так что дело не в поле пилота, а в технике

4
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура