Праект партала
Навокал
06.11.2018 / 20:04
Журналістцы БелаПАН выставілі абвінавачванне па «справе БелТА»6

Журналістцы БелаПАН Таццяне Каравянковай выставілі абвінавачванне ў «несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі, учыненым з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці».

Фота: фэйсбук.

Па словах Таццяны, да кампенсацыі прад'яўлена сума, якая не перавышае пяці тысяч рублёў. З яе ўзялі падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Таццяне пагражае штраф, або пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Напярэдадні абвінавачванні выставілі чатыром супрацоўнікам партала Tut.by.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура