Праект партала
Тонус
06.11.2018 / 17:53
Навукоўцы: Жанчыны-жаўрукі менш рызыкуюць захварэць на рак грудзей13

Навукоўцы Брыстальскага ўніверсітэта высветлілі, што жанчыны, якія рана ўстаюць і рана кладуцца спаць, на 40-48% зніжаюць рызыку развіцця рака грудзей, чым тыя, хто позна кладзецца спаць і позна прачынаецца.

Для правядзення даследавання навукоўцы прааналізавалі генетычную інфармацыю больш чым у 400 тысяч жанчын.

Яны даследавалі галоўныя генетычныя маркеры, звязаныя са сном. Гаворка ішла, у першую чаргу, пра хранатып (совы або жаваранкі), неабходную колькасць сну і рызыку бессані.

Новыя спосабы аналізу даных дазволілі навукоўцам праверыць уплыў гэтых маркераў на развіццё рака грудзей незалежна ад уплыву іншых шкодных фактараў, такіх як алкаголь і тытунь.

Вынікі тэстаў паказалі, што са 100 жанчын-соў дзве хварэюць на рак грудзей, у той час як са 100 жаўрукоў — толькі адна.

Даследнікі таксама высветлілі, што дадатковыя гадзіны сну могуць негатыўна ўплываць на здароўе. Жанчыны, якія любяць спаць больш рэкамендаваных 7-8 гадзін, павялічваюць імавернасць развіцця рака грудзей на 20%.

BBC

Каментары
што найважней у жыцці,акрамя здароў'я,а рубрыкі у "НН" н / Адказаць 06.11.2018 / 20:01

Але вядома і тое,што гепатыт і цыроз печані,што бывае пры хранічнай інтаксікацыі алкаголем,медыкаментамі(нават травамі), пры сардэчнай недастатковасці і злоўжыванні тлушчу... таксама прыводзіць да санлівасці днем і неспасобнасці заснуць вечарам(нават ноччу).І сапраўды пры гэтых захворваннях бывае цыратычны рак малочнай залозы нават у мужчын.І пытанне: чаму там многа аптэка-шнапса-крам з продажам атруты. Калісці у гамазінах людзі набывалі толькі тое,што самі не маглі зрабіць,вырасціць,злавіць,таму і рэдка хварэлі на рак( плесень)...

2
Гнiлы БРСМ / Адказаць 06.11.2018 / 22:06

Прыгожыя нечыя цыцкi. Занадта, прычым. I чорны станiк таксама дарэчы...

0
хамса / Адказаць 06.11.2018 / 22:26

дарагі мой, што найважней у жыцці,акрамя здароў'я, яны проста мала жылі і не паспявалі дажыць да раку.. вось і ўся разгадка.. 40 гадоў - вось чалавечае жыццё.. далей ужо проста бонусы)

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура