Праект партала
Густ
06.11.2018 / 12:59
Увесну 2019 года ў Мінску адчыніцца першая крама New Yorker3

pixabay.com

Увесну 2019 года ў гандлёвым цэнтры Green City ў Каменнай Горцы адчыніцца першы ў Беларусі магазін адзення New Yorker. Пра гэта TUT.BY распавёў саўладальнік ГЦ Ігар Курач.

Па словах Ігара Курача, магазін New Yorker размесціцца на плошчы прыкладна ў 1000 квадратных метраў на першым паверсе Green City. Запланаваная дата адкрыцця — сакавік 2019 года.

У далейшым жа New Yorker мае намер запусціць яшчэ некалькі крамаў у Мінску. Па словах суразмоўцаў, на рынку камерцыйнай нерухомасці, з гандлёвых цэнтраў для размяшчэння крамы гэтага брэнда падыходзяць таксама Galleria Minsk, Dana Mall і Galileo, але ў іх ёсць праблемы са свабоднымі плошчамі.

Кампанія па вытворчасці недарагога паўсядзённага маладзёжнага адзення New Yorker заснавана ў 1971 годзе. Сёння яна налічвае каля тысячы крам у прыкладна 40 краінах.

У Расіі першы New Yorker адкрыўся ў 2005 годзе, ва Украіне і Казахстане — у 2011-м. У Беларусі ж было некалькі спробаў вывесці гэты брэнд на рынак, але па розных прычынах яны не мелі плёну.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура