Праект партала
Тое-сёе
03.11.2018 / 16:10
«Я зайздросная нявеста». Плюс-сайз мадэлька Цюленева зарэзервавала сабе зямлю на Паўночных могілках25

Навіной пра гэта мадэлька Яўгенія Цюленева падзялілася ў сваім фэйсбуку.

А «Нашай Ніне» Яўгенія расказала, для чаго ей гэта, і як гэта, у 30 з хвосцікам ведаць, хто будзе тваім суседам па могілках.

Яўгенія Цюленева, фота Волі Афіцэравай.

«Трэба сказаць, што я не думала пра гэта і адмыслова не шукала, на якіх могілках купіць участак. На Паўночных могілках у мяне пахаваны дзядуля».

Дзядуля Яўгеніі памёр у 1992 годзе. Тады тата Яўгеніі ўсімі праўдамі і няпраўдамі дамогся таго, каб побач з магілкай дзядулі пакінулі ўчастак і для яго жонкі, бабулі Яўгеніі.

Бабулі не стала год таму.

«Мы паехалі на Паўночныя могілкі дамаўляцца аб падпахаванні, і гэтым самым вельмі здзівілі кіраўніцтва могілак. Нам сказалі, што ў 90-я не было такога закону, каб можна было рэзерваваць месцы, і мы захапілі зямлю незаконна. Але месца побач з магілкай дзядулі было агароджана і дагледжана. Пахаванне нам дазволілі. Там заставаўся яшчэ адзін вольны кавалак зямлі памерам 1,2 метра. І я вырашыла, што цяпер самы час яго купіць».

Участак каштуе не танна — 1500 рублёў.

«Ведаеце, гэта не тое, у чаго можа скончыцца тэрмін прыдатнасці, таму набыць зямлю лічу добрым укладаннем грошай».

Яшчэ адным аргументам Яўгенія Цюленева лічыць тое, што Паўночныя могілкі знаходзяцца побач з горадам.

«Давайце будзем шчырымі, калі памірае блізкі чалавек — гэта стрэс і паніка. Таму я паклапацілася пра тое, каб пазбегнуць гэтага стрэсу. Маей сям'і не трэба будзе ламаць галаву, дзе пахаваць памерлага сваяка, куды давядзецца яго завезці. Гэта ў Англіі хаваюць праз месяц, там ёсць час прадумаць цырымонію пахавання, а ў нас жа ўсё робіцца на наступны дзень».

Цяпер Яўгенія думае пра тое, як добраўпарадкаваць месца пахавання.

«Я — фанатка могілак. Калі бываю за мяжой, абавязкова наведваю старыя некропалі. Гэта ж сапраўдны музей пад адкрытым небам. Таму вельмі хачу, каб і ў нас могілкі былі прыбраныя, дагледжаныя, каб там былі пасыпаныя алеі, усталяваныя лавачкі. Каб можна было прайсці і падумаць аб вечным».

У сеціве Яўгенію некаторыя раскрытыкавалі за тое, што яна так легка абыходзіцца з такой інтымнай тэмай.

«Для мяне гэта нармальна. Як гаворыцца, жывым нам з жыцця не выбрацца. Таму і напісала, што я зайздросная нявеста. Я падумала пра самае галоўнае. І шчыра спадзяюся, што тое выкупленае месца мне не спатрэбіцца вельмі і вельмі доўга».

Чытайце таксама:

Мадэль plus size Яўгенія Цюленева: «Магчыма, я падам заяўку на «Еўрабачанне»

Наталля Тур

Каментары
M113 / Адказаць 03.11.2018 / 16:21

Калі працягваць весці такі лад жыцця, сапраўды хутка спатрэбіцца думаць пра пахаванне. Ну і 1.2 квадратных метры замала будзе ў гэтым выпадку, вангую.

12
Dub / Адказаць 03.11.2018 / 16:45

Я — фанатка могілак. <-------Heta punkcik u anamnez. Adrazu mahu skazac`, sto punkcik hety nie z pryjemnych...

12
Аляксей / Адказаць 03.11.2018 / 17:15

А я за крэмацыю. Не хочацца гніць у сырой зямельцы. Хаця якая розніца, мне тады будзе ўсё роўна...

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура