Праект партала
Тонус
31.10.2018 / 10:41
Татуіроўкі замест шнараў: жанчыны выкладаюць у сеціва фотаздымкі пасля аперацыі на грудзях1

Як мы ўжо пісалі раней, у кастрычніку ва ўсім свеце прынята надаваць максімум увагі раку малочнай залозы. 

Найлепшы спосаб пазбегнуць гэтай хваробы — гэта прафілактыка (выяўленне анкалогіі на нулявой і першай ступені гарантуе да 94% паспяховага лячэння). Вось тут мы друкавалі спіс медыцынскіх устаноў, дзе можна зрабіць УГД малочнай залозы. 

У свеце сотні жанчын, якія перажылі аперацыю на грудзях, і яны пачуваюцца цяпер выдатна. Праўда, многім прыйшлося наноў прымаць сваю знешнасць, вяртаць упэўненасць у сабе.

Тыя, каму гэта ўдалося, актыўна выкладаюць пасляаперацыйныя фотаздымкі з татуіроўкамі на шнарах у сацсеткі. Татуіроўкі для іх — гэта не проста даніна модзе, такім чынам яны вяртаюць сабе адчуванне эстэтычнага задавальнення ад свайго цела і заяўляюць пра сваю смеласць. Дэманструюць, што жыццё пасля аперацыі толькі пачынаецца.

Натхняемся гэтымі мужнымі жанчынамі разам.

Чытайце таксама:

Тату-майстрыха Марына Грэчкіна: «Я закрываю шнары татуіроўкамі, каб людзям больш не балела»

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура