Праект партала
Рост
26.10.2018 / 22:08
Жанчынам у Брытаніі дазволілі служыць у спецназе17

Жанчынам у Брытаніі дазволілі служыць ва ўсіх падраздзяленнях узброеных сіл краіны. Цяпер брытанкі змогуць праходзіць службу ў тым ліку і ў войсках спецыяльнага прызначэння — Асаблівай паветранай (SAS) і асаблівай лодачнай службах (SBS).

Фота: The British Army.

«Я рады, што з гэтага дня і ўпершыню за ўсю гісторыю нашы ўзброеныя сілы будуць фармавацца выключна па прынцыпе прафесійнай прыдатнасці, а не па палавой прыкмеце», — заявіў брытанскі міністр абароны Гэвін Уільямсан.

Паводле яго слоў, адкрыўшы жанчынам доступ да ўсіх вайсковых пасад, узброеныя сілы Брытаніі стануць больш сучаснымі як працадаўца.

Забарона на службу ў часцях, якія могуць выходзіць на прамыя ўзброеныя сутыкненні з праціўнікам, для жанчын у Брытаніі знялі ў 2016 годзе. Першым родам сухапутных войскаў, які стаў прымаць у свае шэрагі жанчын, стаў Каралеўскі бранятанкавы корпус. За два гады ў ім адслужылі або прайшлі навучанне для службы 35 жанчын.

Сярод іншых вайсковых спецыяльнасцяў, адкрытых для жанчын і запатрабаваных у спецназе, — пасады ў пяхотных войсках і Каралеўскай марской пяхоце. «Мы вельмі чакаем, што жанчыны прыйдуць служыць у SAS і Спецыяльную лодачную службу. Ад іх будзе фенаменальная карысць і эфект, і ў спецназе ўсе ім будуць рады», — сказаў Уільямсан BBC.

BBC

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура