Праект партала
Навокал
26.10.2018 / 10:16
Спявачка Шынэйд О'Конар прыняла іслам і змяніла імя52

Ірландская спявачка Шынэйд О'Конар прыняла іслам і змяніла імя. Цяпер яе завуць Шухада Давіт. Пра гэта яна распавяла ў сваім твітары.

Фота з твітара Шухады Давіт

«З гонарам паведамляю, што я стала мусульманкай. Гэта натуральны вынік любога ўсвядомленага тэалагічнага пошуку. Усе святыя пісанні вядуць у іслам. І іншыя святыя пісанні становяцца не патрэбнымі», - распавяла яна.

Артыстка таксама апублікавала сваю фатаграфію ў хіджабе і чытання прызыву да малітвы.

Ірландка Шухада Давіт, калі яшчэ насіла Шынэйд О'Конар, у 1992 годзе разарвала у прамым эфіры праграмы Saturday Night Live партрэт папы Яна Паўла II, выступаючы супраць скандалаў з педафіліяй у Каталіцкай царкве. Гэта выклікала рэзкі скандал.

svoboda.org

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура