Праект партала
Тое-сёе
25.10.2018 / 16:11
Сяргей Крывец: «Не хацеў бы, каб дочкі займаліся футболам. Гэта не жаночы від спорту»3

Паўабаронца брэсцкага «Дынама», былы гулец зборнай Беларусі Сяргей Крывец у інтэрв'ю часопісу «Вялікі футбол» распавёў, што не хацеў бы, каб яго дочкі сталі футбалісткамі.

— Як адрэагуеце, калі адна з дачок вырашыць стаць футбалісткай?

— Негатыўна. Лічу, для дзяўчыны гэта не вельмі добра. Мяне могуць абвінаваціць у сексізме, але я не хацеў бы, каб мае дзяўчынкі займаліся футболам. Іншы спорт — так, але футбол, лічу, не жаночы від: частыя траўмы, вялікія нагрузкі, — сказаў Крывец.

Nina.nn.by, фота goals.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура