Праект партала
Рост
22.10.2018 / 13:13
Паліна Рэспубліка трыумфальна выступіла на кастынгу ўкраінскага «Х-Фактару» ВІДЭА21

Маладая беларуская спявачка Паліна Рэспубліка ўзяла ўдзел у кастынгу звышпапулярнага ўкраінскага шоу «X-фактар». Адметна, што яе адразу пазнаў адзін з сябраў журы Дзмітро Шураў. Ён успомніў, што некалькі разоў выступаў на адной сцэне з Палінай.

Спявачка сказала, што яе песні «пра тое, што можна адчуваць». «Я жыву банальным жыццём, пішу песні, калі прасую адзенне, ці мыю падлогу», — сказала яна.

Песня Паліны называлася «Пінкі». Гэта пра мінскі рэстаран Pinky Bandinsky. З сябрамі журы яна размаўляла па-беларуску. Калі беларуска скончыла выконваць кампазіцыю, то ўся зала ўстала.

Андрэй Данілка (ён жа Верка Сярдзючка) сказаў, што падчас выканання песні яму не хацелася «ні смяяцца, ні вар’яцець. Як жа я люблю таленавітых людзей. Прыгажуня, давай», — падбадзёрыў яе Данілка.

Усе чацвёра членаў журы сказалі Паліне «так». А Настасся Каменскіх назвала яе «цудоўнай».

Чытайце таксама:

«Маленькая чорная сукенка» ад Guerlain і машынкі: пяць любімых рэчаў спявачкі Паліны Рэспублікі

ЗП

Каментары
Dub / Адказаць 22.10.2018 / 13:49

U liudziej niekija padzieji, a u nas debilnaja rekliama dy prapahanda.

1
Дзядзька / Адказаць 22.10.2018 / 13:51

Па усюль цэняць і шануюць, а дома сцэну усялякія афанасьевы з бузавами акупавалі, а квіткі праз прафсаюзы распаусюджваюць.

2
Шляхціц размазня / Адказаць 22.10.2018 / 14:28

Файна і геніяльна! ;)))

6
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура