Праект партала
Тое-сёе
18.10.2018 / 19:40
Акцёра-выканаўцу ролі Джэймса Бонда назвалі нямужным за тое, што ён носіць дачку на грудзях13

Брытанскі журналіст і тэлевядучы Пірс Морган высмеяў фатаграфію акцёра Дэніэла Крэйга, які нясе дачку на грудзях у пераносцы.

На яго думку, так ён не дацягвае да адной са сваіх самых вядомых роляў — Джэймса Бонда, бо недастаткова мужны.

Морган напісаў пра гэта ў твітары, і рэакцыя грамадскасці на яго крытыку была неадкладнай, пра што паведамляе Афіша. 

Калегі і простыя грамадзяне падтрымалі Крэйга, даказваючы, што маскулінасць не залежыць ад таго, носіш ты дзяцей каля грудзі ці не.

«Гэта наколькі трэба сумнявацца ў сваёй уласнай маскулінасці, каб хвалявацца пра тое, што іншы мужчына носіць сваё дзіця. Любы мужчына, які марнуе час на вылічэнне ўзроўню маскулінасці, на самай справе страшна няўпэўнены ў сабе», — напісаў у сваім твітары Крыс Эванс (Капітан Амерыка).

А вось і іншыя выказаныя словы падтрымкі:

«Маці выношвае дзіцяці 40 тыдняў, часам больш, каб ён з'явіўся на свет. Мы, як мужчыны, павінны мець магчымасць насіць іх пасля гэтага, каб прадэманстраваць нашу падтрымку. Няма нічога дрэннага ў тым, каб насіць дзяцей такім чынам».

«8 тысяч міль разам. Наперадзе больш. Глядзі, як крута я гэта раблю».

Словы салідарнасці з Крэйгам выліліся ў сапраўдны флэшмоб.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура