Праект газеты
Накіпела Прыхільнікі закона аб хатнім гвалце аб’ядналіся ў суполку «Маршыруй, дзетка» і рыхтуюць план дзеянняў па яго ратаванні. Які?28

5 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў законапраект аб супрацьдзеянні хатняму гвалту — для тых, хто чакаў яго і прымаў удзел у распрацоўцы, гэты дзень стаў «чорнай пятніцай».

Лукашэнка назваў закон «дурасцю, узятай з Захаду, моднай фармулёўкай» і «супакоіў» грамадзян: «Вы можаце не перажываць, і народ хай не хвалюецца — мы будзем сыходзіць выключна з уласных інтарэсаў, нашых беларускіх, славянскіх традыцый і нашага жыццёвага досведу».

Але значная частку народу не супакоілася, а якраз наадварот: так, актывісткі Марына Корж і Святлана Гатальская стварылі закрытую суполку пад назвай «Маршыруй, дзетка» (назва мусіць дэманстраваць, што ўдзельнікі гатовыя дзейнічаць і выходзіць у публічную сферу, дзе гвалту да гэтага магло быць не бачна). У суполцы ўсе неабыякавыя да падзей людзі абмяркоўваюць, што можна зрабіць, каб законапраект не пахавалі канчаткова.

Марына Корж і Святлана Гатальская.

8 кастрычніка актывісткі правялі афлайн-мерапрыемства, дзе яшчэ раз патлумачылі, чаму для Беларусі важна, каб закон быў прыняты. «Я не ведаю, што з гэтым рабіць, але допісы ў фэйсбуку мяне больш не задавальняюць. Трэба сабрацца разам і падумаць, што мы можам зрабіць, і як лепш рэагаваць на падзеі. Бо не рэагаваць больш не атрымліваецца», — тлумачыла сваю матывацыю Святлана Гатальская.

Раней мы пісалі пра 6 асноўных, важных пунктаў з законапраекта, які рыхтаваўся МУС. Галоўная з прэтэнзій да заканадаўства, якім кіруюцца сёння, тое, што дзейсны «Закон аб прафілактыцы правапарушэнняў» уключае ў сябе недастатковую колькасць палажэнняў аб абароне правоў ахвяр. Ён куды больш накіраваны на працу з людзьмі, якія выйшлі з месцаў пазбаўлення волі. Законапраект жа ў першую чаргу прапаноўвае працаваць на прафілактыку, папярэджанне такіх вось «правапарушэнняў».

Аднак законапраект сустрэўся з вялікай хваляй супраціву. Прасямейныя арганізацыі накшталт «Выратаванне немаўлят», «Цэнтра падтрымкі сям'і і мацярынства «Мамалета», «Бацькоўства», «Горад без наркотыкаў», «Адкрытыя сэрцы», «Цэнтра падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакрова», прадстаўнікі Аб'яднанай царквы ХВЕ ў Беларусі, прадстаўнікі царквы ЕХБ сабралі подпісы і накіравалі іх на імя кіраўніка краіны і па ўсіх профільных ведамствах.

Тое, што кіраўнік краіны ў выніку раскрытыкаваў законапраект, пралайферы лічаць менавіта сваёй перамогай.

Аднак аддаваць перамогу ім проста так як мінімум тыя 2 тысячы чалавек, што на дадзены момант уваходзяць у склад «Маршыруй, дзетка», не збіраюцца.

А што ж яны збіраюцца рабіць?

Прапановы па ратаванні законапраекта збіраліся амаль цягам тыдня, і вось асноўныя з крокаў, якія плануецца распачаць:

  • Зладзіць парламенцкія слуханні па тэме ў Палаце Прадстаўнікоў з усімі зацікаўленымі.
  • Кіраўніца крызіснага цэнтра для жанчын, якія пацярпелі ад гвалту, Вольга Гарбунова распавяла, што група арганізацый «Гендарныя перспектывы», YWCAБеларусь, «Радзіслава», «Яе правы» вызначылі сваім прыярытэтам падрыхтоўку петыцыі ў падтрымку Закона аб прадухіленні гвалту ў сям'і і збор подпісаў.
  • Звяртацца ў міжнародныя структуры. Таццяна Караткевіч і Юрыстка Наста Лойка прапанавалі «грукацца» ў розныя міжнародныя інстанцыі з апісаннем праблемы (пасольствы, Раду Еўропы, прадстаўніцтва ААН і інш.).
  • Актывісткі праекта «Жанчына зручная ў побыце» працуюць над стварэннем інструкцыі пра хатні гвалт, каб кожны жадаючы мог імі скарыстацца, а таксама над распрацоўкай візуалу, які мог бы стаць сімвалам барацьбы за закон супраць хатняга гвалту.

Плакаты праекта «Дама зручная ў побыце».

  • Ужо распачаліся некалькі флэшмобаў з публікаваннем гісторый пра сямейны гвалт. Яны з’яўляюцца пад хэштэгамі #любить_вместо_бить #традициибезнасилия #маршируйдетка.

  • Плануецца падключаць лідараў меркаванняў, працаваць са стэрэатыпамі, якія сцвярджаюць, што закон непатрэбны.
  • Праводзіць заняткі па самаабароне і ладзіць іншыя карысныя мерапрыемствы.
  • Калі атрымаецца, правесці рэальны, дазволены марш у падтрымку закона ў публічнай прасторы і інш.

Законапраект крытыкавалі не толькі пралайферы, для якіх ён — «пагроза традыцыйнай беларускай сям’і». Некаторыя палітыкі (напрыклад, спадар Віталь Рымашэўскі), выказалі боязь што, калі ён стане законам, то гэта паставіць беларускіх мужчын ды і проста сем'і ў больш уразлівае палажэнне: міліцыя зможа ўмешвацца ў справы любой пары, гэта развязвае рукі сілавікам.

Яшчэ адзін з крытычных момантаў, які агучваўся часцей астатніх: нават калі закон будзе прыняты, то дзе гарантыя, што выконваць яго будуць так, як трэба? Ці не ператворыцца гэта ў той жа абсурд, які сёння часам здараецца з трактоўкай палажэнняў «Дэкрэта № 18»?

Актывісткі «Маршыруй, дзетка» не спрачаюцца з тым, што законапраект, якім ён быў на этапе абмеркавання, недасканалы, але гэта быў яшчэ не закон.

На жаль, ад больш падрабязных каментароў наконт сваёй дзейнасці і таго, як яна дапаможа ў працэсе ратавання закона, куратаркі суполкі пакуль адмовіліся. «Пакуль МУС маўчыць, пакуль маўчаць іншыя міністэрствы, пакуль няма ніякай рэакцыі ад міжнародных структур, пакуль дзяржчыноўнікі спрабуюць апраўдацца словамі «гвалт не можа быць нацыянальнай праблемай», ігнаруючы дадзеныя міліцыі, НДА, даследаванняў мы не будзем даваць інтэрв'ю».

 

Nina.nn.by

Каментары
Пчелка Майя / Адказаць 11.10.2018 / 15:11

Отправьте этих двух тёток в колхоз доярками, например, поработать. Уверяю - вся их придурь мигом улетучится. Занялись бы лучше своими семьями и детьми (если они у них есть, конечно...)

30
mannen / Адказаць 11.10.2018 / 15:24

Они молодцы, но большинство белорусов насилие в семье одобряют. Если говорить о мужской части населения, то скорее подавляющее большинство. Женщинам так проще контролировать детей. Мужчинам - женщин. Это грустно, но не доросли еще. А с учетом засилия в эфире СМИ восточного соседа, даже в перспективе перемен к лучшему ожидать не приходится.

21
Танчык / Адказаць 11.10.2018 / 15:58

Малайцы, галоўнае - не здавацца!

16
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура