Праект партала
Навокал
05.10.2018 / 14:44
«Дурасць, узятая з Захаду». Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў законапраект аб супрацьдзеянні хатняму гвалту31

Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў законапраект аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. Сваім меркаваннем аб гэтай праблеме кіраўнік дзяржавы сёння падзяліўся з журналістамі, піша БелТА

«Уся гэта дурасць, узятая перш за ўсё з Захаду. Вы можаце не перажываць, і народ хай не хвалюецца — мы будзем зыходзіць выключна з уласных інтарэсаў, нашых беларускіх, славянскіх традыцый і нашага жыццёвага досведу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Недзе нехта ляпнуў — аб супрацьдзеянні гвалту ў сям'і. Гэта зараз модная фармулёўка на Захадзе. У іх хутка сем'яў не будзе: мужык на мужыку жэніцца або замуж выходзіць. Дзяцей няма каму нараджаць. А мы ў іх запазычваем нейкія нормы паводзін у сям'і», — дадаў прэзідэнт. 

Законапраект аб супрацьдзеянні хатняму гвалту распрацоўвала Міністэрства ўнутраных спраў. На думку кіраўніка дзяржавы, гэтым дакументам павінны займацца іншыя структуры: у першую чаргу прадстаўнікі органаў улады на месцах, грамадскія арганізацыі, урад, Адміністрацыя прэзідэнта. Але меркаванне міліцыі пры гэтым, вядома, улічваць трэба, падкрэсліў ён.

Рэмень часам карысны, Віця часта атрымліваў ад мяне

Чытайце таксама храналогію развіцця падзей, звязаных з абмеркаваннем законапраекта:

Дэпутат Марзалюк супраць закона пра хатні гвалт: Буду бараніць свае традыцыйныя каштоўнасці

Прасямейныя арганізацыі Беларусі збіраюць подпісы супраць закона аб хатнім гвалце. Каардынатар — «казак» Шапко

МУС прапануе абмеркаваць закон «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту»: топ-6 самых прарыўных пунктаў

МУС рыхтуе рэвалюцыйны закон супраць хатняга гвалту і сэксуальных дамаганняў

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура